Улада1414

Жанна Літвіна адмовілася ўдзельнічаць у ток‑шоў на БТ

Старшыня ГА «БАЖ» адмовілася ад удзелу ў тэлепраграме Аляксандра Мартыненкі «Ответный ход», што выходзіць у эфір па панядзелках на Першым нацыянальным канале. «Праграма не прадугледжвае трансляцыі ў прамым эфіры».

Старшыня ГА «БАЖ» адмовілася ад удзелу ў тэлепраграме Аляксандра Мартыненкі «Ответный ход», што выходзіць у эфір па панядзелках на Першым нацыянальным канале.

Запіс праграмы адбыўся 22 красавіка. Тэмай размовы было развіццё беларускай інфармацыйнай прасторы.

У гутарцы з прэс‑службай БАЖ Жанна Літвіна патлумачыла прычыну свайго рашэння адмовіцца ад удзелу ў ток‑шоў:

«Праграма не прадугледжвае трансляцыі ў прамым эфіры. Гэта азначае магчымасць умяшальніцтва ў выказванні яе ўдзельнікаў.
Яшчэ горш, калі пры мантажы інфармацыю «адфільтруюць«, выхапіўшы асобныя выказванні з кантэксту. На жаль, гэта сёння шырока практыкуецца на нашым тэлебачанні.
Я не хачу быць саўдзельніцай няшчырасці і скажэння рэаліяў» .

«Лічу, што мой шматгадовы досвед працы ў сістэме Белтэлерадыё дае мне маральнае права адмаўляцца альбо прымаць запрашэнні на ўдзел у такіх праграмах. На шчасце, я заспела часы росквіту беларускага тэлебачання і радыё, часы прамых эфіраў, калі галоўным правілам журналістаў было — данесці да аўдыторыі кожную думку свайго суразмоўцы. Аднак сёння ўсё гэта перакрэслена. Выглядае на тое, што нашы калегі змірыліся з роляй выканаўцаў ідэалагічнага заказу.

Да таго ж, праблемы, з якімі сутыкаюцца недзяржаўныя СМІ, ужо больш чым паўгода назад пісьмова выкладзеныя і дасланыя кіраўнікам шэрагу дзяржаўных органаў, агучаныя ў прысутнасці прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, Міністэрства інфармацыі, падчас круглых сталоў — не кажучы ўжо пра старонкі недзяржаўнай прэсы і Інтэрнет. Рэакцыя на нашы звароты — нулявая, праблемы не вырашаныя, а толькі яшчэ больш абвастраюцца. Я маю на ўвазе ў першую чаргу новую хвалю адмоваў у распаўсюдзе недзяржаўных газет і ў акрэдытацыі журналістаў.

На сёння мы наблізіліся да той мяжы, калі нам неабходна прынцыповае рэфармаванне медыясферы.
Заканадаўцам, экспертам, усім зацікаўленым бакам варта сабрацца на грамадскія слуханні, вынікам якіх сталі б крокі па ўрэгуляванні стасункаў улады з прэсай, вызначэнне ролі і месца СМІ ў грамадстве ў адпаведнасці з Канстытуцыяй».

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

Фермеры, у якіх летась дашчэнту згарэла ферма з каровамі, не могуць пабудаваць новую праз супраціў суседа3

«Выйшлі з аўтобуса і адмовіліся ад тура». Беларусы расказалі, як мяжа сапсавала ім падарожжа13

У Івацэвічах пабудуюць яшчэ адзін дрэваапрацоўчы завод1

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

Чаму футбалісты на чэмпіянаце свету выходзяць на поле ў дзіравых гетрах5

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць