Улада11

Стан здароўя Аўтуховіча значна пагоршыўся, але ён працягвае галадоўку

Мікалай Аўтуховіч мае намер працягваць галадоўку да задавальнення сваіх патрабаванняў, нягледзячы на тое, што стан яго здароўя рэзка пагоршыўся.

Мікалай Аўтуховіч мае намер працягваць галадоўку да задавальнення сваіх патрабаванняў, нягледзячы на тое, што стан яго здароўя рэзка пагоршыўся.
Дагэтуль не ясна, ці вядуцца нейкія следчыя дзеянні па яго справе. Пра гэта паведаміў адвакат Павел Сапелка пасля сённяшняй сустрэчы са сваім падабаронным.

— Я сустракаўся з Мікалаем Аўтуховічам сёння, на восьмы дзень яго галадоўкі. Гэта, вядома, знешне ўжо не той Мікалай, якога я ўбачыў у першы дзень, калі ён быў затрыманы. Стан здароўя і агульнае самаадчуванне яго значна пагоршыліся. У яго ёсць праблемы з печанню. Сам Мікалай кажа, што ён сябе адчувае так, як быццам бы галадае дзён трыццаць. Але ў санчасці, куды ён цяпер пераведзены, лекі для яго не прынялі, — распавёў Павел Сапелка.

Але, як адзначыў адвакат, яго падабаронны больш скардзіцца як раз не на праблемы са здароўем:

— Больш Мікалай скардзіцца на тое, што да яго не паступаюць тыя шматлікія лісты, якія і па яго і па маіх звестках накіроўваюць яму з волі.

Нагадаем, што ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, які з 8 лютага 2009 года знаходзіцца ў следчым ізалятары па абвінавачванні ў падпале маёмасці, абвясціў галадоўку, паколькі лічыць сябе невінаватым. Па словах адваката Паўла Сапелкі, галадоўка з’яўляецца адзінай законнай ва ўмовах турмы мерай, на якую мог пайсці абвінавачаны, пратэстуючы супраць беззаконня і самаўпраўнасці следчых органаў, адсутнасці пракурорскага нагляду за ходам расследавання яго справы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна7

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна7

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць