Спорт22

Класіка па‑беларуску

Чацвёрты тур чэмпіянату Беларусі па футболе можна было смела раздзяліць на дзве часткі: матч «Дынама» (Мінск) — БАТЭ і ўсё астатняе.

Чацвёрты тур чэмпіянату Беларусі па футболе можна было смела раздзяліць на дзве часткі: матч «Дынама» (Мінск) — БАТЭ і ўсё астатняе.

Супрацьстаянне двух найбольш паспяховых каманд у суверэннай гісторыі беларускага футболу ужо шмат гадоў з’яўляецца самай выкшталцонай і смачнай стравай у посным меню нацыянальнага першынства.

З усімі нацяжкамі гэтыя матчы можна назваць айчынным гранд‑класіка
, гэта як, прабачце за каравасць параўнання, сустрэчы мадрыдскага «Рэала» з «Барселонай» у Іспаніі, ці кіеўскага «Дынама» і данецкага «Шахцёра» ва Ўкраіне.

Хоць матч і трансліраваўся па тэлебачанні, але лепш такое ўбачыць жыўцом.

І людзей на футболе было непараўнальна болей, чым на тым жа «Чарнобыльскім шляху».
Гэта яшчэ раз даказвае слушнасць рашэння аб скарачэнні вышэйшай лігі да дванаццаці каманд. Толькі ўявіце, што налета мы пабачым аж чатыры гульні паміж мінчанамі і барысаўцамі.

Адносна гульні было шмат чаканняў. «Дынама» пад кіраўніцтвам серба Славалюба Мусліна яшчэ не разу не прайгравала ў рамках чэмпіянату. БАТЭ ж пасля фантастычнай восені ўсё яшчэ не можа набраць патрэбных кандыцыяў, хоць і захапіў лідэрства. Аднак на гэтым жа тыдні бязвольна саступіў дома «Нафтану» ў межах Кубку.

У першым тайме гаспадары валодалі большай ініцыятывай. Аднак да рэальных пагрозаў варотаў БАТЭ справа не даходзіла. А вось напрыканцы першай паловы малады ды ранні Максім Скавыш удала скарыстаўся кепскім вынасам мяча баснійцам Шарабам і адкрыў лік.

БАТЭ на перапынак сыходзіла ў лепшым настроі. Пачатак другога ж тайму прынёс «Дынама» яшчэ адну бяду. Усё той жа Скавыш ідэальна выкаціў мяч партнёру, і Сяргею Крыўцу толькі і заставалася што трапіць у пустыя вароты.

Ну а калі на 70‑ай хвіліне, ратуючы ад трэцяга голу, абаронца мінчан Марціновіч вынес мяч рукамі з пустой брамы, а Крывец з пенальці зрабіў лік буйным, стала зразумела канчаткова:

БАТЭ ў норме.

«Дынамаўцаў» хапіла толькі на гол прэстыжу, які забіў магілёўскі грэнадзёр Гаўрушка – 1:3.

БАТЭ працягвае крочыць без паразаў. А вось камандзе Славалюба Мусліна ёсць пра што задумацца.

***

У астатніх матчах туру зафіксаваныя наступныя вынікі: «Мінск» — «Віцебск» — 0:1, «Шахцёр» — «Тарпеда» — 0:1, «Дняпро» — «Граніт» — 1:2, «Смаргонь» — «Нёман» — 0:2, «Гомель» — «Нафтан» — 1:3, «Дынама» (Берасце) — МТЗ‑РІПА — 1:0.

Турнірная табліца пасля чатырох тураў прыняла наступны выгляд: БАТЭ — 12 пунктаў, «Тарпеда», «Нёман» — па 9, «Дынама» (Мінск), «Дынама» (Брэст), «Нафтан» — па 7, МТЗ‑РІПА, «Дняпро» — 6 пунктаў, «Шахцёр» — 5, «Гомель», «Віцебск» — па 4, «Граніт» — 3, «Смаргонь» — па 1, «Мінск» — 0.

Найлепшы бамбардзір Мікалай Рындзюк (МТЗ‑РІПА) — 4 галы.

Зміцер Панкавец

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА26

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»9

Вызваленыя палітвязні недалічыліся грошай ад «Байсола» — у фондзе патлумачылі, як падзялілі сабранае на зборы34

У Беларусі пачалі выпускаць новыя 7‑месныя мінівэны. Што гэта за машыны і колькі яны каштуюць?5

Дзмітрый Баскаў пашырае бізнэс пад брэндам Lepshy15

У Падмаскоўі на сметніку знайшлі цела забітага немаўляці са шматлікімі ранамі2

«Ну што, як справы?» Ноўтбук загаварыў з мінчуком, калі той ляжаў на канапе4

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай8

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць