МЗС Расіі: Польшча працягвае непрыхаванае ўмяшальніцтва ў справы Беларусі

ТАСС
Пра гэта заявіла ў чацвер на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, піша ТАСС.
«Польскія ўлады працягваюць ажыццяўляць непрыхаванае умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь <…> Варшава аказвае ціск на Мінск, фактычна проста дыктуючы лінію паводзін, і адкрыта падтрымлівае, у тым ліку і фінансамі, уключаючы працу праз падкантрольныя недзяржаўныя арганізацыі, беларускія апазіцыйныя сілы», — сказала яна.
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары