Грамадства

МЗС Украіны: Мы не можам прапусціць дадатковую колькасць паломнікаў-хасідаў

Tut.by

На дадзены момант сітуацыя не дазваляе ўладам Украіны прапусціць на тэрыторыю дадатковую колькасць паломнікаў-хасідаў, паведаміў намеснік міністра замежных спраў краіны Яўген Енін, піша «Інтэрфакс».

«На сённяшні момант сітуацыя не дазваляе нам дазволіць пропуск ва Украіну дадатковай колькасці хасідаў, у прыватнасці тых паломнікаў, якія на сёння сабраліся на мяжы з Беларуссю. Мы пастаянна праводзім сумесна з калегамі з іншых ведамстваў тлумачальную працу, і рэакцыя, у прынцыпе, з'яўляецца дастаткова адэкватнай. Мы не фіксуем значных парушэнняў грамадскага парадку», — сказаў Енін у эфіры тэлеканала «Украіна 24» у сераду.

Па словах Еніна, на дадзены момант сітуацыя знаходзіцца пад кантролем кампетэнтных органаў дзяржаўнай улады, а ва Умані прымаюцца «надзвычай пільныя меры з мэтай максімальнай бяспекі тых паломнікаў, якія ўсё-ткі прыбылі да ўвядзення забароны на ўезд ва Украіну».

«Ім будзе забяспечана адпаведнае харчаванне, медыцынскае забеспячэнне. Будуць зведзеныя да мінімуму кантакты з мясцовым насельніцтвам, плануецца правядзенне дадатковага тэставання з тым, каб супакоіць мясцовае насельніцтва і пераканаць яго ў тым, што на сённяшні момант усе магчымыя меры па распаўсюджванні Covid на дадзеным этапе ўжытыя», — растлумачыў намеснік міністра.

Як паведамлялася, побач з пунктам пропуску «Новыя Ярылавічы» — «Новая Гута» раней сабраліся сотні паломнікаў-хасідаў, якія жадаюць трапіць ва Умань на святкаванне Рош ха-Шана, іудзейскага Новага года.

Беларускія памежнікі прапусцілі паломнікаў, але на тэрыторыю Украіны іх не ўпусцілі ў сувязі з абмежаваннямі на ўезд у краіну замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, уведзеных гэтай краінай у мэтах барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным9

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга

«Упершыню за гады ў зале няма рускіх» — Туск тонка пакпіў з Орбана4

Дзяржава прапануе, каб маці Ксюшы з СМА перавяла сабраныя $1,8 мільёна ў Дом дзіцяці. Валанцёры супраць24

Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага каталіцкага святара Парахневіча і яго абвінавачванне

Наста Кудасава: Недзе гадоў у 15 адправіла вершы ў «Нашу Ніву», у далёкі Менск, у якім нават ніколі не была

У ЗША пераблыталі сцягі Вялікабрытаніі і Аўстраліі перад прыездам караля Карла III2

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінулі чатыры чалавекі1

Жлобінскі «Металург» незвычайна адсвяткаваў перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі1

СК пацвердзіў смерць 18‑гадовага хлопца на стадыёне ў Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным9

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць