Улада2525

Караеў хоча, каб сілавікі ў судах маглі сведчыць пад змененымі імёнамі і з закрытымі тварамі

У інтэрнэце з'явіліся фота дакумента за подпісам кіраўніка МУС Юрыя Караева ў пастаянную камісію па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў. Ён змяшчае прапановы па зменах Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, якія прадыктаваны «неабароненасцю супрацоўнікаў унутраных спраў падчас разгляду спраў аб адміністратыўных парушэннях». 

— Судовыя пасяджэнні з'яўляюцца адкрытымі, дзе прадстаўнікамі дэструктыўных сіл, СМІ і іншымі асобамі вядзецца аўдыя-, фота-, відэафіксацыя працэсу. Атрыманая інфармацыя з персанальнымі звесткамі супрацоўнікаў і іх фатаграфіямі ў апошні час нярэдка размяшчаецца ў сетцы Інтэрнэт з заклікамі аказання псіхалагічнага і фізічнага ціску на службовых асоб органаў унутраных спраў і іх сем'яў, — гаворыцца ў дакуменце. 

Таму галоўнае патрабаванне МУС — зрабіць разгляд спраў закрытым, а таксама дазволіць замяняць сапраўдныя звесткі пра ўдзельнікаў працэсу на несапраўдныя, калі гэтага патрабуе бяспека. Па рашэнні суда сведка, эксперт або пацярпелы ўвогуле могуць не з'яўляцца на суд: будзе дастаткова агучыць паказанні або прадаставіць аўдыя- ці відэазапіс, на якім голас і знешнасць зменены да непазнавальнасці. 

Афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава пацвердзіла Onliner.by сапраўднасць дакумента і пракаментавала ініцыятыву ведамства:

— Пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу часта ўзнікаюць складанасці з абаронай асоб, якія ўдзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе, у тым ліку службовых асоб дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць службовую дзейнасць. Аднак, як распавялі ў ГУАПП МУС, змены і дапаўненні, якія прапануецца ўнесці ў праект ПВКаАП, накіраваныя на абарону любога ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу. Да іх адносяцца не толькі службовыя асобы, якія вядуць гэты працэс, але і грамадзяне, якія бяруць у ім удзел. Гэта ў першую чаргу сведкі, пацярпелыя, на якіх падчас разгляду справы аказвацца ціск у мэтах змены імі паказанняў. Прапанаваныя меры бяспекі датычацца таксама членаў сем'яў, блізкіх сваякоў і маёмасці.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць