Грамадства33

Максіму Знаку выстаўлена абвінавачванне. Ён абвясціў галадоўку

Максім Знак. Фота Надзеі Бужан

Адвакату і сябру прэзідыума Каардынацыйнай рады Максіму Знаку выстаўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку. Пра гэта TUT.BY паведаміў абаронца Знака Дзмітрый Лаеўскі.

— Абвінавачванне ўсё так жа, як і падазрэнні, не канкрэтызавана, з яго не ясна, якія менавіта выказванні Максіма расцэньваюцца ў якасці накіраваных супраць нацыянальнай бяспекі, і яно таксама ў выказванні меркавання. У сувязі з незаконнасцю крымінальнага пераследу і заключэння пад варту адвакат Максім Знак 18 верасня, з моманту прад'яўлення абвінавачвання, афіцыйна абвясціў адмову ад прыняцця ежы. Пра гэта ён пісьмова апавясціў адміністрацыю СІЗА, — распавёў Лаеўскі.

Па словах абаронцы, Максім Знак прыйшоў да высновы, што ў Рэспубліцы Беларусь не працуюць прававыя механізмы абароны правоў і свабод асобы і ва ўмовах СІЗА ён не бачыць іншых спосабаў барацьбы, «улічваючы відавочнасць абсурднасці таго, што адбываецца ў частцы абвінавачвання ў злачынстве за свабоднае выказванне грамадзянамі свайго меркавання».

— Па словах Максіма Знака, адмова ад ежы з'яўляецца для яго ва ўмовах СІЗА адным з нешматлікіх спосабаў барацьбы супраць беззаконня і несправядлівасці ў краіне. Максім неаднаразова казаў, што ў дзяржаве ўсе людзі павінны кіравацца правам. Як растлумачыў Максім Знак, адмова ад ежы закліканая пераканаць кожнага, асабліва правапрымяняльнікаў, успомніць пра духоўныя і маральныя каштоўнасці, на якіх заснавана права, і не разбураць іх, — заявіў Лаеўскі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку4

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку

Усе навіны →
Усе навіны

Золата, «Гелендваген» і $27 мільёнаў на руцэ — з'явіліся некалькі кадраў з вяселля Адама Кадырава16

Беларускі бізнесмен Бірукоў, які займаўся «ё-мабілем», запусціў новы праект у Расіі1

У Астраўцы ў калодзежы ліўнёўкі патануў 6-гадовы хлопчык

РФ захапіла другое з чатырох радовішчаў літыю ва Украіне1

У Беларусі выявілі айчынную прыправу з кішачнай палачкай і цвіллю1

«Становішча адчайнае». У «Газпраме» не ведаюць, куды падзець 60 мільярдаў кубаметраў нераспрададзенага газу10

У Беларусі знойдзены самы арыгінальны спосаб адпужвання кратоў11

Стала вядома пра зняволенне брэсцкага гісторыка Алега Зелянко2

Украінскі пілот разбіўся на F-16 падчас начной атакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку4

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць