Грамадства3232

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Пярцоў выступіў на III з'ездзе праўладнай партыі «Белая Русь» і ў сваёй прамове заявіў пра неспадзяваную ідэалагічную пагрозу: маўляў, у Беларусі на патрыятычнай тэматыцы сталі фарміравацца фінансаваныя звонку «псеўдапатрыятычныя ячэйкі», нацэленыя на дэструктыўную дзейнасць.

Уладзімір Пярцоў

Звяртаючыся да дэлегатаў з'езда, Пярцоў заявіў:

«Мы ўсе людзі палітычна пісьменныя і падкаваныя, упэўнены, кожны — патрыёт на сваім працоўным месцы. На нас з вамі ўскладаецца высокая адказнасць, на нас ускладаецца праца па фарміраванні палітычнага ландшафту, адзінай стройнай ідэалагічнай сістэмы па тым самым супрацьборстве ў барацьбе за розумы і сэрцы нашых грамадзян».

Паводле яго слоў, урокі 2020 года ўладамі засвоеныя, аднак спыняцца на гэтым ніяк не выпадае:

«Але трэба будзе нам зрабіць значна больш. Таму што, як вы бачыце, на патрыятычнай тэматыцы, мімікрыруючы пад патрыётаў, сталі фармавацца псеўдапатрыятычныя ячэйкі. Уступаючы ў калабарацыю з дзяржаўнымі і прадзяржаўнымі грамадскімі аб'яднаннямі і палітычнымі партыямі, жадаючы разам з вамі прайсці гэты шлях па заваёве розумаў і сэрцаў, яны фінансуюцца з-за мяжы і нацэленыя самым галоўным чынам на рэалізацыю альтэрнатыўных, дэструктыўных палітычных задум у наступны электаральны перыяд — 2029-2030 гадоў».

Пасля канстатацыі гэтага сумнага факту галоўны ідэолаг краіны заклікаў да мабілізацыі ў змаганні з гэтай навалай:

«Мы гэтага дазволіць не можам, мы выдатна разумеем, што іншай, запасной Радзімы ў нас няма. І толькі разам, толькі разам, адзіным баявым кулаком палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні, дзяржаўныя органы і арганізацыі і ў цэлым патрыятычна настроеныя грамадзяне нашай краіны змогуць прайсці і гэта няпростае выпрабаванне, якое нам рыхтуюць палітычныя апаненты і іх наймальнікі, галоўным чынам — за мяжой». 

Каментары32

  • Ёсік
    28.06.2025
    Фінансавыя звонку ячэйкі, кажаш? Дык толькі расея дае грошы псеўдапатрыётам - бондаравай ды астатнім. Вам вочы заплюшчыла ўладай, вы адракліся ад беларушчыны, так старанна паказваеце, якія вы рускія за знакам якасьці, што не заўважыце, як хутка імі станеце, толькі не тутака, а дзе-небудзь у расейскай глыбінцы. Грошы дае рассупрацоўніцтва ды амбасада іхняя. Адрасы падказаць, ці самі ведаеце? А ты, пярцоў, запомні - партрэт дырэктара саўгаса за сьпінай у кабінеце не робіць чыноўніка патрыётам Беларусі, толькі халуём і памагатым лукашэнкаўскага рэжыму.
  • Валенты
    28.06.2025
    Відаць, пра Рассупрацоўніцтва казаў? Ці не? )
  • Мх
    28.06.2025
    Канкурэнцыя за расейскія грошы, пачнуць прыбіраць канкурэнтаў. Бондаравай лепш адразу рэлакавацца ў Расею.

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць