Грамадства

Абарона Максіма Знака падала хадайніцтва аб змяненні меры стрымання на асабістую паруку

Абаронай Максіма Знака ў Следчы камітэт пададзена хадайніцтва аб змене меры стрымання з заключэння пад варту на асабістую паруку, паведамілі адвакаты Дзмітрый Лаеўскі і Яўген Пыльчанка, піша Tut.by.

— Зыходзячы з працэсуальнага заканадаўства, заключэнне пад варту мае на мэце пазбегнуць перашкод расследаванню або ўхіленню ад яўкі з боку абвінавачанага. Але падобных дзеянняў Максімам не здзяйснялася. Наадварот, усе яго публічныя выступы размешчаны ў інтэрнэце і, верагодна, зафіксаваныя, то-бок паўплываць на іх змест немагчыма, таму перашкоды ў расследаванні самі па сабе выключаныя, — мяркуе бок абароны.

Што тычыцца ўхілення ад яўкі, то, як адзначаюць адвакаты, Максім Знак сваімі паводзінамі дэманстраваў адваротнае — у жніўні з'явіўся ў СК на допыт у якасці сведкі нават без павесткі, проста па тэлефонным званку, пры гэтым апошнія месяцы ён увесь час знаходзіўся ў Мінску і нікуды не ад'язджаў, у момант затрымання быў у офісе, займаўся звычайнымі справамі.

— Гэта значыць, з яго боку падстаў для заключэння пад варту ў прынцыпе не дапускалася, — адзначаюць Лаеўскі і Пыльчанка.

За мінулыя два тыдні, як распавялі адвакаты, мноства вартых даверу людзей пісьмова звярнуліся з хадайніцтвам у СК або перадалі такое хадайніцтва абароне — пра тое, што гатовыя асабіста паручыцца за Максіма Знака для змены меры стрымання.

— Адвакаты, бізнэсоўцы, дзеячы спорту, прадстаўнікі іншых прафесій — відавочна, немагчыма нават выказаць здагадку, што чалавек, за якога гатовыя паручыцца такія людзі, мог бы іх падвесці. Максім ніколі не падвядзе гэтых людзей. Таму змяненне меры стрымання на асабістую паруку мае падставы, — лічаць адвакаты Максіма Знака.

Нагадаем, Максім Знак быў затрыманы 9 верасня і знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінска. 18 верасня яму было выстаўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. 11 дзён ён трымаў галадоўку.

Каментары

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць