Улада33

Калегія аблсуда адмяніла рашэнне раённага суда аб прызнанні нумару «Archе» экстрэмісцкім

Справа вернутая на паўторны разгляд у суд Маскоўскага раёну Брэста.

Справа вернутая на паўторны разгляд у суд Маскоўскага раёну Брэста.

7 мая ў абласным судзе Брэста адбыўся разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні шэрагу публікацый у № 7–8 недзяржаўнага інтэлектуальнага часопіса «Arche» «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню». Перасуд быў прызначаны на 6 красавіка, але перанесены на 7 мая па ініцыятыве судовай калегіі па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда.

Рэдактар часопісу «Archе» Валер Булгакаў, які прысутнічаў на працэсе, адзначыў, што суддзі карысталіся ў часе працэсу беларускай мовай.
Судовая нарада доўжылася ўсяго 5 хвілінаў. Гэта можа азначаць, што рашэнне было перадвызначаным.

Нагадаем: 25 лютага суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Міранюк задаволіла заяву упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці ад 30 снежня 2008 г. аб прызнанні выдання экстрэмісцкім. «…Праведзеным аналізам устаноўлена, што ў часопісах утрымліваюцца звесткі, якія дыскрэдытуюць дзейнасць органаў улады і кіравання Рэспублікі Беларусь, узмацняюць сацыяльна‑палітычную напружанасць і супрацьстаянне ў грамадстве, стымулююць здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў, і тым самым ствараюць пагрозу бяспецы Рэспублікі Беларусь», — сцвярджалася ў заяве за подпісам начальніка УКДБ, палкоўніка Леаніда Дзядкова.

Меліся на ўвазе артыкулы палітолагаў, прысвечаныя палітычнай сітуацыі ў Беларусі і выбарам 2008 году.

Слуханні тады праходзілі ў закрытым рэжыме і доўжыліся ўсяго адну гадзіну.

«Arche» — адно з апошніх беларускамоўных і адначасова адно з усяго некалькіх апазіцыйных да лукашэнкаўцаў выданняў, што захаваліся. Дзякуючы сваёй якасці, «Arche» адзіным з беларускіх выданняў далучанае да еўрапейскае сеткі інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».

Рэдактар часопісу «Archе» задаволены рашэннем калегіі Брэсцкага абласнога суда. На ягоную думку, канчатковая перамога часопіса стала б важным прэцэдэнтам для абароны права на свабоду выказвання і меркавання.

У справе «Arche» запыт у беларускі МЗС дасылаў офіс упаўнаважанага па свабодзе СМІ пры АБСЕ. Гэтую справу перад беларускімі ўладамі ўзнімалі таксама дыпламаты краінаў Еўрасаюзу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму8

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце мужчына ў інвалідным вазку просіць міласціну. А хто не падае — таго можа і паслаць4

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

Расіяне ўдарылі па пяціпавярховіку на Кіеўшчыне1

«Даў і бацьку майму, і яе родным слова, што я яе не пакіну». Палітвязень і ўкраінка пазнаёміліся ў анлайн-гульні — а ўз'ядналіся ў Польшчы3

У Мінску ствараюць Студэнцкі парк

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

Літоўскі гістарычны архіў выкладзе ў сеціва мільёны дакументаў па гісторыі Беларусі. Гэта зробяць за грошы мармонаў28

Трамп выставіў у сацсетцы ФОТЫ сяброў-дыктатараў і пераблытаў Ялту з Тэгеранам22

Штучны інтэлект дапамог вырашыць адну з самых вядомых матэматычных загадак, за якую абяцалі мільён даляраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму8

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць