Грамадства88

Маніфестацыя за дэмакратыю ў Беларусі ў Празе

У Празе на плошчы Палацкага прайшла дэманстрацыя супраць палітычнага рэжыму ў Беларусі, арганізаваная беларускімі недзяржаўнымі арганізацыямі ў Чэхіі.

У акцыі ўзялі ўдзел прыкладна 50 чалавек. Перад прысутнымі выступілі лідэры беларускай апазіцыі — Аляксандр Казулін, Зянон Пазняк, Станіслаў Шушкевіч, Івонка Сурвіла, якія знаходзяцца ў Празе.

Сурвіла ў сваёй прамове папрасіла «Божай дапамогі, каб усе старанні і намаганні беларускіх няўрадавых арганізацый па падтрыманні культуры Беларусі не былі марнымі».

Пазняк падкрэсліў важнасць таго, што беларускія апазіцыйныя лідэры, якія фактычна з’яўляюцца палітычнымі апанентамі адзін аднаго, знайшлі агульныя пазіцыі для супрацоўніцтва. Нельга дапусціць таго, каб «Лукашэнка, выкарыстаўшы Еўропу, легітымізаваў свой рэжым», заявіў палітык. «Асноўная прыкмета Беларусі — гэта наша культура. Мы не павінны страціць яе», — падкрэсліў Пазняк.

Арганізатары дэманстрацыі звярнулі ўвагу палітыкаў і жыхароў краін ЕС на «праблемы палітычных рэпрэсій у Беларусі». Удзельнікі мітынгу выказаліся ў падтрымку рашэння ЕС запрасіць Беларусь ва Усходняе партнёрства, але настойвалі на больш прынцыповай пазіцыі ў дачыненні да цяперашняй беларускай улады, бо «не лічаць яе легітымнай і дэмакратычнай».

Каментары8

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць