Грамадства

«Хіжынкову запомніў, бо прыгожая». Міс Беларусь асудзілі на 12 сутак

Вольга Хіжынкова. Фота Надзеі Бужан

«Міс Беларусь — 2008», экс-прэс-сакратарку брэсцкага «Дынама» Вольгу Хіжынкову пакаралі 12 суткамі арышту, піша Tut.by 

Вольгу затрымалі 8 лістапада падчас Маршу пратэсту ў Мінску. Трое сутак яна правяла на Акрэсціна. Сёння прайшоў суд.

У судзе Вольга віну не прызнала. Яна распавяла, што 8 лістапада ішла з кветкамі віншаваць сяброўку. У першы раз яе тлумачэнне сілавікі прынялі, другі раз — у раёне Кафедральнага сабора — ужо не, і забралі. Гэта было прыкладна ў 15.00 (у пратаколе пазначаны час 15.10−15.30).

Па яе словах, ніякага шэсця або вялікай колькасці людзей у месцы затрымання не было — усё як у звычайны дзень. Ніякіх лозунгаў яна таксама не выкрыквала.

У аўтазаку, па яе словах, распылілі газ, хоць ехалі толькі дзяўчаты і ніхто не супраціўляўся.

Далей у судзе выступіў сведка абвінавачвання, які назваўся Вадалазавым. Ён быў у балаклаве. Па яго словах, Вольга брала ўдзел у шэсці, крычала лозунгі супраць улады, яе папярэдзілі, што шэсце незаконна. Хіжынкова раней сказала, што ніхто нікога не папярэджваў, ніякага шэсця не было.

Таксама Вадалазаў сцвярджаў, што Вольга была затрыманая на праспекце Пераможцаў, 5, хоць Хіжынкова раней адзначыла, што яе забралі ля Кафедральнага сабора.

Далей у судзе быў такі дыялог:

Вадалазаў: «Хіжынкову запомніў, бо прыгожая дзяўчына».

Адвакат: «а астатнія не?»

Вадалазаў: «Па параўнанні з астатнімі яна прыгожая».

Адвакат Кацярына Малюкова падаў суду станоўчую характарыстыку з папярэдняга месца працы — брэсцкага «Дынама». Яна таксама паказала, што ў справе ёсць памылкі і недакладнасці.

Да прыкладу, Вадалазаў сцвярджаў, што Хіжынкова выкрыквала лозунгі супраць дзейнага ўрада, але якія менавіта — успомніць не змог. А ў пратаколе допыту сведкі напісана, што яна крычала «Жыве Беларусь!» і «Сыходзь!»

У 11.27 суддзя Анастасія Асіпчык сышла на нараду. Хіжынковай далі магчымасць пагаварыць з мужам. Яна сказала, што ўмовы ўтрымання на Акрэсціна нармальныя, папрасіла яго даць правільныя таблеткі гадаванцу і перадаць ёй кнігу Акуджавы. Сказала, што маральна гатовая да 15 сутак.

У 11.40 суддзя вярнулася і сказала, што справа перададзеная на дапрацоўку.

У 14.30 суд аднавіўся.

У новым пратаколе выправілі час затрымання на 14.50-15.10. Сведка Вадалазаў сказаў, што «так шмат затрымалі, што мог памыліцца». Сведка таксама не запомніў прозвішча супрацоўніка РУУС, які яго апытваў. Акрамя таго, па яго словах, супрацоўнік быў у балаклаве, таму ён не запомніў яго знешнасць. У якім кабінеце быў апытанне, ён таксама не памятае.

Адвакат папрасіў выклікаць у якасці сведак ўчастковых інспектараў, якія складалі пратаколы. Суддзя адхіліла запыт.

Выніковае рашэнне суда — 12 сутак арышту. Улічваючы, што яе затрымалі 3 дні таму, Вользе засталося правесці за кратамі яшчэ 9.

Адвакат Хіжынковай заявіла, што яны будуць падаваць скаргу на рашэнне суда.

***

Пасля выбараў Вольга неаднаразова выказвала сваё меркаванне аб сітуацыі ў Беларусі і выступала супраць гвалту. У верасні Хіжынкова пазбавілася працы ў Нацыянальнай школе прыгажосці праз актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Каментары

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →