Грамадства

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

У Мінску 89‑гадовы пенсіянер стаў ахвярай махляроў. Незвычайнасць сітуацыі ў тым, што для гэтага яму спатрэбілася пераадолець супраціў з боку ўласнай жонкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Спачатку мужчыну патэлефанавалі зламыснікі і падманам выцягнулі з яго асабістыя даныя. Пазней яны зноў выйшлі на сувязь, напалохалі чалавека «крымінальнай адказнасцю» за размову з нібыта злачынцамі і настаялі, што пажылы мужчына мусіць «задэклараваць» свае грошы, інакш падчас ператрусу іх забяруць.

Даверлівы пенсіянер сабраўся перадаць каля 25 тысяч рублёў, але ягоная жонка своечасова зразумела, што гэта падман, і выгнала кур'ера, які прыехаў па грошы.

Аднак сам мужчына працягваў верыць махлярам: па іх наводцы ён паехаў у гандлёвы цэнтр і пакінуў кашалёк з грашыма ў незачыненай ячэйцы камеры захавання. Толькі праз некалькі дзён ён зразумеў, што яго падманулі.

Аператыўнікі ўстанавілі кур’ера, які забраў грошы з камеры, і затрымалі яго. Высветлілася, што гэта 39‑гадовы жыхар Калінкавічаў, які сам трапіў пад уплыў махляроў. Да гэтага ён ужо паспеў забраць грошы ў іншых пацярпелых: у жыхара Барысава — каля 10 тысяч даляраў, а ў 46‑гадовага мінчука — грошы, узятыя па двух крэдытах. Усе атрыманыя сродкі ён перадаваў далей па ланцужку.

Па гэтых фактах распачатыя крымінальныя справы, следства працягваецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне2

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Што такое дыябет пятага тыпу? Надоўга забытая форма хваробы атрымала афіцыйнае прызнанне1

Кітай спакваля пашырае сваю марскую юрысдыкцыю на ўсход ад Тайваня

У Бабруйску 73‑гадовы пенсіянер забіў 82‑гадовага пасля 25‑ці гадоў сяброўства3

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ15

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне2

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць