Свет99

Лаўроў заявіў, што Расія не думала нападаць на Украіну і не збіраецца атакаваць Еўропу

Расія перад пачаткам вайны не збіралася ўрывацца ва Украіну, разлічвала дамовіцца пра бяспеку з ЗША і НАТА, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Цяпер ён гатовы гарантаваць бяспеку Еўропе.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

«У снежні 2021 года, за два месяцы да пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі, мы не падумвалі ні пра што, акрамя як пра мірнае ўрэгуляванне. Перадалі ЗША і Паўночнаатлантычнаму альянсу праекты дакументаў, якія былі нацэлены на тое, каб узгадніць гарантыі бяспекі на заходнім напрамку», — сказаў Лаўроў.

Лаўроў запэўніў, што на дадзены момант Расія таксама не выношвае ніякіх агрэсіўных планаў у дачыненні да членаў НАТА і краін Еўрасаюза, Масква гатовая юрыдычна зафіксаваць адпаведныя гарантыі.

«Гатовыя пісьмова, у юрыдычным дакуменце зафіксаваць адпаведныя гарантыі. Зразумела, на калектыўнай, узаемнай аснове», — сказаў Лаўроў.

Пры гэтым ён заявіў, што на дадзены момант у Еўропе пануе «мілітарысцкі чад» і, калі еўрапейскія краіны вырашаць ваяваць з Расіяй, то Масква да гэтага гатовая «хоць цяпер».

Таксама галоўны дыпламат РФ сказаў, што «Кіеў з цяперашнім «узроўнем свядомасці» наўрад ці гатовы да сур’ёзных перамоваў, «наяўнасць свядомасці» еўрапейскіх кіраўнікоў, дадаў Лаўроў, таксама выклікае ў яго сумневы.

Каментары9

  • Лёлік з-пад Лімасола
    11.12.2025
    бла бла бла бла
  • Filipp
    11.12.2025
    Карыстальнік "Кропка", менавіта пра такі ўльтыматум я раней табе пісаў.
  • Рокки
    11.12.2025
    Я хочу смотреть балет — пусть танцуют лебеди!

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік48

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму амаль усе людзі і паўсюль пры хадзе несвядома зварочваюць налева?3

Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца2

Зборная Францыі перамагла Сенегал у першым матчы на мундыялі. Але гэта было нялёгка1

Жыхарка Магілёва набыла клубніцы на рынку. Яе запэўнівалі, што яны мясцовыя, але праўду выдала адна дэталь6

У Мінску знайшлі «цукеркі з дзяцінства». Праўда, выгляд іх падманлівы

Сабаку Сабаленкі не пусцяць на сёлетні Уімблдон2

Лідары краін G7 дамовіліся ўзмацніць ціск на Расію праз нафту і газ. Здаецца, ніхто не супраць2

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка21

Стала вядома, хто атрымаў жыллё ў «сакрэтным» доме пад Драздамі. Сярод іх — сілавік, які «вызначыўся» ў 2020 годзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік48

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць