Тэатр

«Калі твайго калегу пакалечылі, гэта сорам — выходзіць на сцэну». Акцёры РТБД расказалі пра сваё звальненне

З Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі звольніліся два акцёры. Адзін з іх — Мікалай Стонька — учора апублікаваў відэазварот, у якім расказаў пра кантралёраў з Міністэрства культуры, якія сочаць за тым, каб на сцэне не было «палітычных выказванняў».

Тым часам пасля нядзельнага маршу стала вядома пра збіццё акцёра РТБД Іллі Ясінскага, што трапіў у шпіталь з пераломамі.

Чытайце: «На каталцы вазіў супрацоўнік РУУСа». Збіты пры затрыманні акцёр фільма «Купала» з пераломам ляжыць у бальніцы

Учора тэатр прысвяціў яму спектакль і замест яго персанажа выкаціў на сцэну вазок. Зрэшты, былы вядучы акцёр тэатра Андрэй Новік лічыць, што пасля такога ўвогуле не варта было выходзіць на сцэну. «Наша Ніва» пагаварыла з двума былымі акцёрамі РТБД.

Мікалай Стонька звольніўся 5 лістапада, калі зразумеў, што больш не можа працаваць ва ўмовах ціску, які аказваецца на тэатр.

«Міністэрства культуры і дагэтуль цэнзуравала тэатр, але пасля выбараў ціск узмацніўся. Мы з гэтым змагаліся, як маглі, але сітуацыя пагаршалася ўсё больш, — расказвае акцёр. — Пакуль мы прыдумлялі спосабы выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю — у нас былі «мастацкія» знакі салідарнасці ў спектаклях альбо на паклоне, і гледачы іх разумелі, — нам забаранялі то адно, то другое, то трэцяе.

На прэм’ерных спектаклях сядзела цэнзар з Міністэрства. Яна глядзела, запісвала нешта ў нататнічак, а потым падыходзіла да мастацкага кіраўніка ці дырэктара і казала: «Ну давайце без гэтага, гэта лепш прыбраць, а вось гэта лепш зрабіць так».

Мікалай кажа, што пасля звальнення Андрэя Новіка Міністэрства культуры папярэдзіла тэатр, што на пастаноўкі будуць прыходзіць кантралёры і сачыць за тым, каб ні ў пачатку, ні падчас, ні пасля спектакляў не было ніякіх «палітычных выказванняў». 

«Я зразумеў, што не магу выйсці на сцэну і ўвогуле нічога не рабіць. Выступленне перад кантралёрамі было б здзелкай з сумленнем, нават калі я выказваюся за сценамі тэатра і ўсе і без таго разумеюць, што я не ябацька. Я падумаў: што я адкажу пляменніку, калі ён праз дзесяць гадоў запытаецца, як я з гэтым згадзіўся і працягнуў працаваць? Канешне, я мог папросту напляваць на кантралёраў, мяне ўсё роўна звольнілі б, але я не хачу, каб мае дзеянні негатыўна ўплывалі на тэатр: з Міністэрства нам неаднойчы перадавалі, што РТБД могуць зачыніць на раз-два, маўляў, мы не Купалаўскі, не першы нацыянальны, таму зрабіць гэта яшчэ лягчэй».

Андрэй Новік прыняў рашэнне звольніцца пасля пачатку Усеагульнага нацыянальнага страйку. «Адпаведныя думкі былі і раней, але рашэнне прыйшло 27 кастрычніка, калі я ехаў на рэпетыцыю, — расказвае акцёр. — У гродзенскім драмтэатры тады звольнілі рэжысёраў, у тым ліку заслужанага артыста, як раз выказваўся Новы драматычны тэатр, а ў Оперным спявалі «Магутны Божа». Іншага выйсця ў мяне не было: баставаць я не мог, бо гэта значыла б вырашаць за яшчэ 120 чалавек, а кожны павінен рабіць выбар сам, але і выконваць свае прафесійныя абавязкі ў такой сітуацыі я больш не мог».

Андрэй лічыць, што цяпер трэба выказвацца, падтрымліваць усіх, хто нешта робіць, і рабіць учынкі, каб тыя, хто яшчэ сумняваецца, зрабілі выбар.

«Выказванні праз сцэну цяпер не працуюць. Па-першае, мала гледачоў: калі ў зале трыццаць чалавек, то гэта ўжо добра. Да таго ж, любыя намеры нешта змяніць у спектаклі альбо на нешта намякнуць у нас былі забаронены Міністэрствам пад пагрозай закрыцця тэатра. Нарэшце, не ўсе спектаклі можна прылічыць да актуальных, некаторыя сёння зусім сорамна граць: калі людзей звальняюць, тэатры разбураюць, студэнтаў выганяюць, нельга рабіць выгляд, што мы, маўляў, таксама з вамі, але пойдзем на працу».

Пра сваё рашэнне Андрэй Новік не шкадуе: «Гэтыя тры месяцы да звальнення я мучыўся, мне было балюча на рэпетыцыях, я не мог падключыцца і рабіць тое, што раблю звычайна. А калі звольніўся, я выдыхнуў, мне стала лягчэй. Калі прыйдзе час вярнуцца, я вярнуся ў зусім іншы тэатр і буду рабіць тое, што лічу патрэбным для культуры, грамадства і краіны».

Больш за тое, Андрэй кажа, што, калі б не звольніўся тады, звольніўся б пасля збіцця Іллі Ясінскага.

«Калі твайго калегу пакалечылі, гэта сорам — выходзіць на сцэну, нават калі ты прысвячаеш яму спектакль. Я думаю, тэатр павінен быў сказаць: «Не! Мы не будзем працаваць», хоць я ведаю, што кожны там робіць для перамогі тое, што можа».

Пра атмасферу ў РТБД расказаў і Мікалай Стонька: «У нашым калектыве ўсе вераць, што перамены прыйдуць, што ў любым выпадку мы пераможам. Кожны думае, што ён можа для гэтага зрабіць, і хоць псіхалагічнай стомленасці ніхто не адмяняе, у асноўным настрой у тэатры пазітыўны».

Глядзіце таксама: Ток з экс-купалаўцамі

Каментары

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»2

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію66

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць