Здарэнне адбылося каля 22:00 17 лістапада. 52-гадовая жыхарка Ліды паведаміла ў міліцыю аб тым, што невядомыя разбілі ёй акно камянямі, на якіх замацаваныя запіскі з абразамі, паведамляе СК.
Яна расказала, што на акне ў кватэры быў размешчаны чырвона-зялёны сцяг, што, на яе думку, стала прычынай агрэсіі.
Міліцыя, правёўшы расследаванне ў мясцовых тэлеграм-каналах, выявіла фота таго самага акна са сцягам, а незадоўга да здарэння ў тым жа канале апублікавана фота невядомых з бел-чырвона-белым сцягам з подпісам: «Людзі ідуць да цябе ў госці, адчыняй!»
На месцы здарэння былі знойдзеныя тры камяні з цыдулкамі, пры гэтым два з іх прабілі шкло наскрозь, а адзін камень упаў на вуліцы.
Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства).
Каментары