Здарэнні

Таямнічае знікненне і смерць мінчанкі Вольгі Балашовай у дзень Маршу 22 лістапада. Што расказаў сын

Тэлеграм-каналы і сацсеткі абмяркоўваюць таямнічае знікненне і смерць 48-гадовай мінчанкі Вольгі Балашовай. Яе імя і прозвішча з’явіліся ў спісах валанцёраў, якія адсочваюць затрыманні — а праз пару дзён жанчыну знайшлі мёртвай.

«Наша Ніва» пагаварыла з Глебам, сынам жанчыны.

«Мама знікла 22 лістапада. Мяне дома не было, толькі сястра. Але мама сышла рана — сястра яшчэ спала.

Тэлефон маці пакінула дома. Ён быў амаль разраджаны, заставалася 7%. Звычайна тэлефон яна брала з сабой, чаму ў гэты раз зрабіла інакш — мы не ведаем. Пакідала мабільнік дома толькі калі выходзіла ненадоўга, хвілін на 15».

Глеб кажа, што ўдзень 22 лістапада яны з сястрою захваляваліся і пачалі пошукі маці. Спачатку падумалі, што яна пайшла ў царкву — жанчына была верніцай і наведвала храм. Але ў царкве адказалі, што Вольга не прыходзіла.

«Я абзваніў знаёмых, сяброў, аб’ехаў усе месцы, дзе яна магла б быць — нідзе нічога, — кажа Глеб. —

У той жа вечар на беразе Цнянскага вадасховішча знайшлі рэчы Вольгі. На зямлі было паліто, боты, штаны, швэдар — уся вопратка, акрамя бялізны.

Цела знайшлі ў вадзе толькі 25 лістапада.

«Што гэта было, пакуль незразумела. Пасля ўскрыцця мне нічога канкрэтнага не сказалі. Прычына смерці — нявызначаная, дата смерці — нявызначаная. Ці ёсць на целе сляды гвалту, я таксама не ведаю», — кажа сын.

Глеб жыў разам з маці. Па яго словах, апошнім часам канфліктаў ні з кім у Вольгі не было, іншых праблем — таксама. Паводзіла сябе жанчына таксама як звычайна.

«Яна працавала намесніцай галоўнага бухгалтара ў Парнікова-цяплічным камбінаце. Але наколькі я ведаю, на працы ўсё было нармальна, я размаўляў з яе калегамі», — кажа Глеб.

Цяпер вядзецца следства, дакладныя прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

І па сёння ў сацсетках актыўна абмяркоўваюць выпадак — бо імя і прозвішча Вольгі ўбачылі ў спісах затрыманых пасля Маршаў 22 лістапада. З’яўляюцца версіі, што жанчына магла стаць чарговай ахвярай сілавікоў.

Але сын кажа, што інфармацыі ад валанцёраў пра затрыманне Вольгі не было. Наадварот — гэта ён сам унёс туды звесткі пра маці.

«Яна выходзіла ў чырвоным паліто і светлым капелюшы, а ў той дзень у нас на раёне былі затрыманні. І я падумаў, што яе маглі схапіць сілавікі, таму сам і напісаў валанцёрам», — тлумачыць Глеб.

Пахавалі Вольгу Балашову у суботу, 28 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць