Свет

Лідары ЕС пашырылі санкцыі супраць Турцыі

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўрасаюза прынялі рашэнне пашырыць санкцыі супраць Турцыі з-за яе дзеянняў у Міжземным моры. Пра гэта гаворыцца ў заяве ўдзельнікаў саміту ЕС, які праходзіць у Бруселі, піша ТАСС.

«ЕС застаецца прыхільным абароне інтарэсаў саюза і краін-членаў, а таксама падтрыманню рэгіянальнай стабільнасці. У сувязі з гэтым саміт даручае Радзе ЕС прыняць дадатковы чорны спіс на падставе рашэння ад 11 лістапада 2019 года, што тычыцца абмежавальных мер з-за незаконнай дзейнасці Турцыі ў Міжземным моры», — адзначаецца ў ім.

Акрамя таго, лідары даручылі кіраўніку дыпламатыі ЕС Жазэпу Барэлю прадставіць да саміту ў сакавіку 2021 года іншыя варыянты пашырэння санкцый у дачыненні да Анкары.

У дакуменце падкрэсліваецца, што «Турцыя, на жаль, працягвае свае аднабаковыя і правакацыйныя дзеянні, а таксама ўзмацніла рыторыку супраць ЕС, краін-членаў ЕС і еўрапейскіх лідараў». Пры гэтым ЕС пацвярджае «стратэгічны інтарэс у развіцці ўзаемавыгадных адносін з Турцыяй» і адзначае, што «прапанова аб пазітыўным парадку» для Анкары ўсё яшчэ ў сіле. «Такі парадак мог бы ахапіць такія сферы, як эканоміка і гандаль, кантакты паміж грамадствамі, дыялог на высокім узроўні і супрацоўніцтва па міграцыйным пытанні. Еўрасаюз падкрэслівае важнасць захавання каналаў камунікацыі паміж ЕС і Турцыяй», - гаворыцца ў ім.

Акрамя таго, ЕС абяцае працягваць аказваць фінансавую падтрымку Турцыі для сірыйскіх бежанцаў, а таксама супрацоўнічаць у барацьбе з сеткамі нелегальных перавозчыкаў мігрантаў.

Нарэшце, у заяве саміту гаворыцца, што Еўрасаюз мае намер каардынаваць свае дзеянні і пастановы аб Турцыі з уладамі ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць