Свет

Зафіксаваны першы выпадак смерці ад каранавіруса сярод лідараў дзяржаў

wikipedia.com

У свеце зафіксавалі першы выпадак смерці ад каранавіруса сярод лідараў дзяржаў. Першай ахвярай COVID-19 стаў прэм'ер-міністр афрыканскай дзяржавы Эсваціні (былы Свазіленд) Мандвула Амброўз Дламіні.

Каранавірус у 52-гадовага палітыка выявілі яшчэ ў сярэдзіне лістапада, аднак тады заяўлялася, што ніякіх сімптомаў захворвання ў яго не назіраецца і ён пачуваецца добра. У пачатку снежня стан Дламіні рэзка пагоршыўся, і яго былі вымушаныя даставіць у бальніцу ў суседняй ПАР. Там прэм'ер правёў каля двух тыдняў, пасля чаго памёр.

Кароль Эсваціні Мсваці III выказаў свае спачуванні з нагоды смерці палітыка.

Дламіні нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Мбекельвені ў цэнтральнай частцы Эсваціні, якая насіла ў той час назву Свазіленд. Доўгі час працаваў у банкаўскіх структурах, пасаду кіраўніка ўрада краіны займаў з кастрычніка 2018 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС16

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС16

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць