Здарэнні

Жыхар Ашмянаў вырашыў падвезці варажбітку — і застаўся без грошай

54-гадовы мужчына вяртаўся дадому з Мінска на аўтамабілі. Па дарозе ўзяў незнаёмку, што галасавала на дарозе. Завязаўся дыялог, падчас якога жанчына плаўна перайшла да сваіх паранармальных здольнасцей, піша «Звязда».

За пэўную плату яна паабяцала загаварыць ваду, з дапамогай якой можна было пазбавіцца ад усіх праблем.

Кіроўца спыніўся на найбліжэйшай запраўцы, набыў неабходную вадкасць і пасля экспрэс-абраду за аказаную паслугу перадаў жанчыне 250 рублёў.

Апошняя «на ўсялякі выпадак» папрасіла ў мужчыны нумар тэлефона і на наступны дзень набрала яго, паведаміўшы, што ўсё дрэнна і карму да канца пачысціць не ўдалося, пасля чаго прызначыла сустрэчу.

Да гэтага часу да справы ўжо падключылася міліцыя, па дапамогу да якіх звярнуўся мужчына. 44-гадовую аферыстку затрымалі. Пасля прафілактычнай размовы жанчына вярнула ўсе грошы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры ўключылі ў свае схемы нават Наталлю Качанаву2

У Оршы быў моцны пажар у праваслаўным храме4

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу75

Фермеры, у якіх летась дашчэнту згарэла ферма з каровамі, не могуць пабудаваць новую праз супраціў суседа3

«Выйшлі з аўтобуса і адмовіліся ад тура». Беларусы расказалі, як мяжа сапсавала ім падарожжа14

У Івацэвічах пабудуюць яшчэ адзін дрэваапрацоўчы завод1

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць