Грамадства

Мінчуку, што адбіваў 14 ліпеня пратэстоўца, далі чатыры гады калоніі

Суд Маскоўскага раёна Мінска 24 снежня асудзіў 29-гадовага Іллю Фрэня. Яго абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да двух супрацоўнікаў АМАПа 14 ліпеня на плошчы Перамогі — ён адбіваў пратэстоўца ад затрымання. Суддзя Лілія Цяліца прызнала Фрэня вінаватым паводле арт. 364 КК і асудзіла яго на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта столькі патрабаваў пракурор. Хлопца арыштавалі ў зале суда, піша spring96.org

Пацярпелымі па справе прызнаныя два супрацоўнікі мінскага АМАПа — Ігар Астапук і Віталь Самалётаў.

Ілля Фрэнь

Як распавёў на судзе Ілля Фрэнь, 14 ліпеня ён пасварыўся з жонкай і вырашыў праехацца па горадзе, але дарога каля плошчы Перамогі апынулася перакрытая. Таму ён вырашыў пайсці пешшу. Каля Зыбіцкай Ілля сустрэў кампанію асоб, якая прапанавала яму прайсціся разам з імі. Па словах Іллі, ніякай сімволікі пры сабе ў іх не было. Потым каля цырка людзей пачаў затрымліваць АМАП і ўсе пабеглі ў розныя бакі.

Каля праспекта Незалежнасці 31а Ілля ўбачыў, як супрацоўнік АМАПу паваліў на зямлю невядомага хлопца і сілай яго затрымліваў. Па словах Фрэня гэты супрацоўнік — Віталь Самалётаў — яго біў. Астапук знаходзіўся побач, але ніякіх дзеянняў не рабіў. Па словах абвінавачанага, ён вырашыў дапамагчы ляжачаму на зямлі хлопцу і спачатку ўдарыў нагой Астапука па ягадзіцах, пасля чаго супрацоўнік АМАПу ўпаў і праехаўся на калене. Затым Ілля Фрэнь ударыў Самалётава два разы ў вобласць галавы і два разы па грудзі. Па словах абвінавачанага, яму здалося, што Самалётаў пачаў замахвацца на яго дубінкай да таго, як ён нанёс удары. Затым супрацоўніку АМАПу Астапуку былі нанесеныя яшчэ некалькі ўдараў, але ніхто не памятае, што канкрэтна адбывалася. Супрацоўнік АМАПу Самалётаў сцвярджае, што затрыманне хлопца ён ажыццяўляў, але не біў яго.

Пасля інцыдэнту Ілля Фрэнь уцёк, але праз некаторы час яго затрымалі: з 29 ліпеня па 8 жніўня ён утрымліваўся пад вартай.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны віну прызнаў часткова: прызнаў, што сапраўды ім былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні супрацоўнікам АМАПу, але куды і якім чынам ён дакладна не памятае, паколькі знаходзіўся пад дзеяннем «адрэналіну». У зробленым раскайваецца. 

Падчас следства абвінавачаны запісаў відэа з выбачэннямі перад супрацоўнікамі АМАПу. Яны на судзе сказалі, што бачылі гэтае відэа. 

У Ілля дома сям'я: жонка і 7-гадовае дзіця. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

«Выпадак адзін на мільён». У Дняпры ў акно кватэры ўляцеў шахед, але не разарваўся1

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль4

У Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і да нашага часу»1

Мелоні: Захад павінен патрабаваць крокі наперад ад Пуціна, а не ісці яму насустрач4

У Гродне знайшлі маленькую дзяўчынку, якая не ведае дзе жыве5

Падлеткам дазволілі працаваць трактарыстамі на вёсцы4

У Беларусі створаць новы забаўляльны парк з гістарычнай тэматыкай2

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць