Свет44

Адмыслова для беларусаў у Нацыянальнай бібліятэцы Вільні адкрыецца інфармацыйны пункт Рады Еўропы

Згодна з пагадненнем Літвы з Радай Еўропы, у Вільні ствараецца інфармацыйны пункт для грамадзян Беларусі, які на працягу пяці гадоў будзе карыстацца памяшканнямі ў Нацыянальнай бібліятэцы імя Марцінаса Мажвідаса, піша LRT.

Нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса. Фота: Вікіпедыя

Урад Літвы аднагалосна ўхваліў прапанову Міністэрства культуры аб стварэнні ў Вільні спецыяльнага інфармацыйнага пункта для грамадзян Беларусі. Офіс размесціцца ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі імя Марцінаса Мажвідаса і будзе дзейнічаць на падставе пагаднення паміж Літвой і Радай Еўропы.

Паводле рашэння Кабміна, міжнароднай арганізацыі перададуць у бязвыплатнае карыстанне памяшканне плошчай каля 24 квадратных метраў тэрмінам на пяць гадоў.

Зараз там ідзе рамонт і пераабсталяванне пад патрабаванні Рады Еўропы — раней у гэтай прасторы чытачы самастойна забіралі замоўленыя кнігі. Расходы на рэканструкцыю і ўтрыманне офіса цалкам бярэ на сябе Рада Еўропы.

Дырэктар бібліятэкі Аўшра Жылінскене паведаміла, што дагавор можа быць падпісаны ўжо ў бліжэйшыя два тыдні. У новым пункце беларусы змогуць атрымаць інфармацыю пра дзейнасць Рады Еўропы, а таксама пра праграмы падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці ў Літве.

Рашэнне аб стварэнні цэнтра стала вынікам дамоўленасцей, дасягнутых яшчэ ў лістападзе 2024 года паміж тагачасным кіраўніком МЗС Літвы Габрыэлюсам Ландсбергісам і намеснікам генсека Рады Еўропы Б'ёрнам Берге. Літва таксама ўзяла на сябе абавязацельствы па падатковых ільготах для забеспячэння працы офіса.

Каментары4

  • Жора
    26.04.2026
    Супер ідэя, улічваючы, што турыстычных віз беларусам Летува не выдае.
  • Литовский бомж
    26.04.2026
    За 1700 готов сидеть там на стульчике 5 лет
  • Не галасі
    26.04.2026
    Жора, можа, яшчэ і еўрапейскія гранты "на падтрымку адмыслова беларускага народа" вам Летува павінна беларусам пераводзіць? ВУП сам ня вырасціць!

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць