У ЗША распачалі 25 спраў аб унутраным тэрарызме пасля ўварвання ў Капітолій
Улады ЗША завялі як мінімум 25 спраў аб унутраным тэрарызме пасля беспарадкаў у будынку Кангрэса 6 студзеня. Пра гэта ў сваім Twitter паведаміў сябра палаты прадстаўнікоў Джэйсан Кроў па выніках размовы з міністрам арміі ЗША Раянам Макарці, піша РБК.
Па словах кангрэсмена, у выніку нападу былі знойдзеныя даўгаствольная агнястрэльная зброя, кактэйлі Молатава, выбуховыя прылады і пластыкавыя кайданкі, «што дазваляе выказаць здагадку, што большае бедства ўдалося прадухіліць».
Кроў заявіў таксама, што ў Мінабароны ЗША ведаюць аб магчымых пагрозах з боку «патэнцыйных тэрарыстаў» перад інаўгурацыяй абранага прэзідэнта Джо Байдэна і непасрэдна ў гэты дзень (20 студзеня).
Каментары