Грамадства

Сфатаграфаваўся без дазволу чыноўнікаў. Магілёўца асудзілі на 10 сутак за фота з нацыянальным сцягам

У Магілёве за фатаграфаванне з бел-чырвона-белым сцягам асудзілі на 10 сутак 34-гадовага Аляксандра Саўчанку.

Кастрычніцкі суд угледзеў у дзеяннях магілёўца парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства. Справу разглядала суддзя Жанна Пушкіна, піша «Радыё Свабода».

Да суда Аляксандра Саўчанку тры дні трымалі ў ізалятары.

Сваёй віны актывіст не прызнаў, але адмовіўся даваць тлумачэнні суда.

Як вынікае з матэрыялаў справы, ён сфатаграфаваўся каля стэлы на ўездзе ў Бабруйск са сцягам, на якім быў надпіс «Ямніцкі флот». Гэтае фота апублікаваў адзін з бабруйскіх тэлеграм-каналаў.

Як ён фатаграфаваўся са сцягам, заўважылі міліцыянты, якія ехалі міма. Пазней на магілёўца склалі адміністрацыйны пратакол. У матэрыялах справы ёсць даведка, што ён не звяртаўся ў Бабруйскі райвыканкам па дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства.

Судзілі Саўчанку праз скайп. Упершыню на адміністрацыйным працэсе абвінавачанага змаглі бачыць тыя, хто знаходзіўся ў зале пасяджэнняў. Раней такая магчымасьць была толькі ў суддзі.

Гэта ўжо трэці прысуд Аляксандру Саўчанку за пратэсты, раней ён адбыў пад арыштам 6 дзён.

Бел-чырвона-белы сцяг з надпісам «Ямніцкі флот» стаў нефармальным сцягам пасёлка Ямніцкі, што на ўскрайку Магілёва, пасля масавага затрымання тут прыхільнікаў пераменаў. У кастрычніку 13 магілёўцаў сабралася на мясцовай сажалцы, каб спусціць на ваду бел-чырвона-белыя караблікі і невялікі плыт. Нечакана на месцы акцыі з'явіліся на дзвюх машынах амапаўцы і затрымалі ўсіх удзельнікаў. Сярод іх былі шэсць жанчын. Большасць удзельнікаў правялі па некалькі дзён у ізалятары часовага ўтрымання.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў9

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка папросіць «нябесную канцылярыю» пра сухое надвор'е на час жніва11

Беларуску вызвалілі з цэнтра анлайн-махлярства ў М’янме3

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец30

Двое мінчукоў «кінулі» замежніка на 130 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў пра спыненне перамір’я паміж ЗША і Іранам8

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны29

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў9

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць