У мінскім метрапалітэне вызначылі найбольш загружаныя станцыі ў 2020 годзе
Летась цягнікі метро перавезлі 219,3 млн чалавек. Гэта на 25,4% менш, чым у 2019-м.

Фота Надзеі Бужан
Самымі загружанымі былі наступныя станцыі:
— Каменная Горка (17,8 млн пасажыраў);
— Плошча Леніна (13,7 млн);
— Уручча (13,4 млн);
— Плошча Якуба Коласа (12,3 млн);
— Малінаўка (10,9 млн);
— Акадэмія Навук (10,2 млн).
За няпоўныя два месяцы па трэцяй лініі праехала ўсяго 483 тысячы чалавек — пасажырапаток зялёнай веткі складае менш за 2% ад агульнага.
Каментары