Усяго патроху

Як зарабіць на свіным грыпе

Белсат дае парады аматарам хуткіх грошай.

На гэтым тыдні беларусам выгадна было ўкладаць зберажэнні ў расейскія рублі, польскія злотыя, акцыі фармацэўтычнага холдынгу Roche (вытворцы прышчэпак ад грыпа). Па выніках віртуальнага інвеставанны праграмы «Асабісты капітал», якая выходзіць на тэлеканале Белсат, менавіта гэтыя актывы прынеслі найбольшую даходнасць.

Кожны тыдзень эксперт праграмы Серж Наўродскі, кіраўнік цэнтра сацыяльных ды эканамічных даследванняў у Беларусі (CASE ), укладае віртуальныя грошы і аналізуе наколькі ўдалым было чарговае інвеставанне. Цікавасць у тым, што прапанаваць сваю схему ўкладання грошай можа любы гледач Белсата. Гэтак, на мінулым тыдні частку віртуальнага пакета праграма заінвеставала ў беларускія аблігацыі. Гэта была прапанова гледача Аляксандра з Гомеля, якую ён даслау на электронную скрыню праграмы: «Ў часы крызісу лепей трымаць грошы ў надзейных інструментах, такіх як аблігацыі. Ці ў Беларусі можна набыць надзейныя аблігацыі?», - запытаўся Аяксандр.

«За тыдзень агульная вартасьць нашага пакету вырасла на 2 млн 222 тыс. рублеу! Гэта рэкордны заробак у нашай праграме, як дагэтуль, - падводзіць вынік эксперт праграмы. - 16 аблігацыяў «Беларусбанку» ў беларускіх рублях прынесьлі за тыдзень 25 тыс рублеў. Няшмат, затое ўпэнена. Рэкардсмен тыдня — польскі злоты, ен дадаў да вартасьці ажно 1млн 300тыс рублеў! На плюсе апынулі і іншыя складнікі нашага пакету: расейскя рублі, акцыі і дэпазыт у беларускіх рублях».

Польскі злоты, як прагназаваў эксперт праграмы, прынес добры прыбытак. Але ў бліжэйшы час, па меркаванню Сержа Наўродскага, яго курс будзе вагацца, таму варта пазбавіцца ад гэтай валюты ў наступнай праграме, зьняўшы зь яе добрыя вяршкі.

Вы таксама можаце пакідаць свае прапановы па інвеставанню ў каментарах да гэтага артыкула альбо дасылаць на форум ды электронную скрыню праграмы «Асабісты капітал» [email protected]

Паглядзець выпуск праграмы «Кішэня» можна тут:

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу16

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты43

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Чаму сядзець на кукішках важна для здароўя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу16

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць