Грамадства

У Беларусі будуць адзначаць Дзень студэнцтва. Але не 17 лістапада і не 25 студзеня 

Падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў БДУ студэнт факультэта журналістыкі Максім Цюцянькоў прапанаваў заснаваць у краіне новае свята — Дзень беларускага студэнцтва.

БелТА

Паводле яго слоў, 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці студэнтаў, а 25 студзеня — Таццянін дзень, які таксама лічыцца днём студэнтаў.

Аднак малады чалавек лічыць, што неабходна нацыянальнае свята для студэнтаў, і нават прапанаваў для яго дату 25 лютага, паколькі ў 1919 годзе ў гэты дзень быў прыняты дэкрэт аб стварэнні ў Мінску дзяржаўнага ўніверсітэта, паведамляе БелТА.

Лукашэнка пазітыўна ацаніў гэту ініцыятыву і прапанаваў маладому чалавеку заняцца юрыдычным афармленнем гэтай прапановы. «Рашэнне прынята: фарміруй калектыў, займайся», — адрэагаваў ён.

«Не спяшайцеся, але і не зацягвайце, — сказаў Лукашэнка. — Вельмі добрая ініцыятыва. Да лета рэалізуем».

Каментары

Цяпер чытаюць

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах1

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ9

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries1

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства1

«Ажыятаж вялікі». Беларусаў запрашаюць на палі півоняў

У Барысаве шпіталізавалі 28 дашкольнікаў1

У Мінск-Свеце адкрылася крама, у якой можна замовіць піцу ў касіра. Зробяць за тры хвіліны2

Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах1

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць