Улада

З лідараў партый на «Усебеларускі сход» не запрасілі Пазняка і Казлова. Каго яшчэ?

Тэлеграм-канал «Усебеларускага народнага сходу» выклаў спіс лідараў палітычных партый, якіх было вырашана запрасіць на мерапрыемства ў якасці гасцей. У гэтым спісе восем прозвішч, а ўсяго партый у Беларусі 15. Дзе астатнія?

Лідары праўладных камуністаў і ЛДПБ будуць удзельнічаць у сходзе не ў якасці гасцей, а як дэлегаты. Гэта дзве партыі, якія маюць найбольшыя прэферэнцыі з боку дзяржавы. Той жа лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч на апошніх выбарах быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.

Хутчэй за ўсё, у якасці дэлегата будзе прадстаўлены лідар Партыі працы і справядлівасці (ППС) Аляксандр Сцяпанаў. Не так даўно ў партыі адбылася скандальная змена кіраўніцтва.

Пасаду пакінуў Васіль Задняпраны, які ўзначальваў арганізацыю на працягу многіх гадоў. Здаецца, улады вырашылі выкінуць з ППС прадстаўнікоў «рускага свету», замяніўшы на чыноўнікаў.

Таксама няма ў спісе гасцей прадстаўніка Аграрнай партыі. Гэта адно з маргінальных утварэнняў, пра існаванне якога ўспамінаюць толькі падчас электаральных кампаній, каб іх прадстаўнікі ўвайшлі ў выбарчыя камісіі. Ні ў якім палітычным жыцці аграрыі, вядома, не ўдзельнічаюць. Партыю ўзначальвае «сенатар», былы віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы. Магчыма, ён таксама будзе дэлегатам сходу.

А вось каго дакладна не будзе, дык гэта кіраўнікоў АГП Мікалая Казлова, КХП-БНФ Зянона Пазняка і «Зялёных» Дзмітрыя Кучука. Чамусьці яны запрашэнне не атрымалі ўвогуле.

З апазіцыйных лідараў паклікалі Ігара Барысава (БСДП) і Рыгора Кастусёва (Партыя БНФ). Запрошаны таксама Сяргей Калякін («Справядлівы свет»).

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць