Грамадства

Адзін з удзельнікаў сустрэчы лыжнікаў пад Маладзечнам збег. Ён расказаў, што там адбылося

Малады чалавек — дваццаты ўдзельнік сустрэчы лыжнікаў пад Маладзечнам, якая адбылася ў нядзелю, 14 лютага. У той дзень групу лыжнікаў з 11 жанчын і васьмярых мужчын затрымалі міліцыянеры. Як высветлілася, адзін удзельнік збег з месца падзей. Ён расказаў «Рэгіянальнай газеце» сваю версію таго, што адбылося.

Як расказвае суразмоўца, на сустрэчу сабралася сем аўтамабіляў, прыехалі на месца каля падстанцыі ў вёсцы Ляшно. Хацелі запісаць відэа і добра правесці час. Спачатку хвілін 20 збіраліся, надзявалі лыжы. Пасля яшчэ хвілін 20 падымаліся на гару, пасля спусціліся.

Пачалі распраўляць 20-метровы сцяг, у гэты момант на гары паказалася каля 7-10 чалавек у цёмным адзенні. Стала зразумела, што гэта міліцыянеры.

— Калі яны падыходзілі бліжэй, — расказвае маладзечанец, — казалі не разбягацца. І што ў выпадку ўцёкаў будзе ўжыты агонь на паражэнне. Я пабег па полю, пакуль хапіла сіл. Проста бег, разумеў, што яны мяне не дагоняць. Я раней быў легкаатлет. Бег і глядзеў, ці пабеглі за мной. Пабачыў, што не, і пабег далей.

— Вы не думалі, што вас дагоняць?

— Гурбы былі ў калена. Зняў лыжы, і як толькі пачаў бегчы, зразумеў, што ў іх не хопіць сіл.

Мужчына патлумачыў, што з ім спрабавалі адысці яшчэ двое чалавек, але пасля слоў пра агонь на паражэнне яны спыніліся.

— Уцячы было вельмі складана, бег ледзь не да рвоты. Чаму пабег? Я не ведаю, гэта проста секундны выбар. Страшна стала ўжо пасля, калі выйшаў на адкрытую дарогу і не ведаў, хто можа ехаць.

Мужчыну забралі знаёмыя. У вёсцы засталася яго машына. У той жа дзень у доме маладзечанца быў ператрус. Нічога не знайшлі, а пасля аддалі машыну блізкім.

На наступны дзень мужчына выехаў за мяжу. Такое рашэнне прыняў таму, што яго ўжо затрымлівалі раней, з-за чаго згубіў працу.

— З’ехаў на чамадане, без асаблівых грошай. Ці вярнуся, не ўяўляю. Неверагодна прыемна было знаходзіцца з тымі, хто плячом да пляча ідзе да перамогі. Спадзяюся, хутка мы сустрэнемся і будзем з гонарам успамінаць, што рабілі свой унёсак у будучыню Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетную сям'ю пад Крывым Рогам забіла ракета з КНДР1

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра28

Дураў: Расійскія чыноўнікі пераблыталі, хто каго можа забаніць у інтэрнэце3

Пашынян іранічна прыгадаў Лукашэнку словы пра «непатрэбных армян»4

Пайшла ў банкруцтва фірма, якая збіралася выпускаць аўтамабілі Zubr

Памёр баскетбаліст Іван Ядэшка

ЕС абвясціў тэндар на будаўніцтва сямі гігафабрык штучнага інтэлекту8

Удава беларускага добраахвотніка здолела сабраць подпісы пад петыцыяй аб прысваенні іншаземцам звання Героя Украіны

У Брэсце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». Гэта ўжо чацвёрты падобны аб'ект у горадзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць