Свет

У Тбілісі затрымалі кіраўніка партыі Саакашвілі. Яго абвінавачваюць у масавых беспарадках у 2019 годзе

Кіраўнік апазіцыйнай партыі «Адзіны нацыянальны рух», якую называюць партыяй Саакашвілі, Ніка Мелія затрыманы ў Тбілісі. Пра гэта паведамляе тэлеканал Rustavi 2.

Фота Каўказскі вузел

Cпецназ затрымаў Мелію ў офісе Партыі, ужыўшы слезацечны газ падчас аперацыі. Паводле інфармацыі грузінскага Першага канала, разам з палітыкам за супраціў паліцыі затрыманыя больш за дзесяць чалавек, у тым ліку апазіцыянер Іраклій Надзірадзэ.

У сераду, 17 лютага, Тбіліскі гарадскі суд завочна арыштаваў яго па справе аб беспарадках 2019 года. Пасля гэтага да офісу АНР прыехалі прыхільнікі ўсіх апазіцыйных сілаў у краіне. Яны дзяжурылі там усю ноч, паабяцаўшы, што не дадуць арыштаваць Мелію. На наступны дзень прэм'ер-міністр Георгій Гахарыя сышоў у адстаўку. Ён заявіў аб нязгодзе з рашэннем аб зняволенні Меліі.

Крымінальная справа супраць Нікі Меліі было распачата ў чэрвені 2019 года. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у чэрвені 2019 года, якія завяршыліся спробай штурму парламента.

20 і 21 чэрвеня 2019-га ў грузінскім парламенце праходзіла сесія Генасамблеі Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя.

Згодна з зацверджаным пратаколам, крэсла спікера заняў прэзідэнт Асамблеі дэпутат Дзярждумы Сяргей Гаўрылаў. Апазіцыя, абурыўшыся гэтым, сарвала мерапрыемства і вывела людзей на акцыю пратэсту. Падчас беспарадкаў пацярпелі 240 чалавек, больш за 300 былі затрыманыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць