Грамадства

У Баранавічах вынеслі прысуд настаўніку фізкультуры, які ўдарыў у пахвіну свайго вучня

Інцыдэнт адбыўся 30 лістапада мінулага года ў сярэдняй школе №12, паведамляе Intex-press.by.

Фота Дзіяны Касякінай, Intex-press.by

У Баранавічах суд разгледзеў крымінальную справу настаўніка фізкультуры гарадской школы №12: яго абвінавачваюць у прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання 14-гадоваму вучню. 4 сакавіка яго прызналі вінаватым у наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання — злачынстве, прадугледжаным ч. 1 арт. 147 КК РБ — і вынеслі прысуд: 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Пра гэта паведамляе мясцовы рэсурс Intex-press.

Прысуд суда цалкам супадае з тым, што прасіла ў спрэчках дзяржабвінаваўца.

Да суда абвінавачаны прынёс свае прабачэнні і падлетку, і яго сям'і, кампенсаваў маральную шкоду. Матэрыяльных прэтэнзій яны да яго не мелі.

Мужчына ў апошнім слове папрасіў прабачэння ў хлопчыка і яго мамы:

— Прапрацаваў у сістэме адукацыі больш за 20 гадоў. Заўсёды былі добрыя адносіны і з вучнямі, і з калегамі. ( … ) Я шкадую і раскайваюся, што прычыніў боль, нанёс траўму вучню. Кожны дзень шкадую аб гэтым і думаю пра яго здароўе.

Экспертыза паказала, што падлетак атрымаў цяжкае цялеснае пашкоджанне.

Інцыдэнт адбыўся 30 лістапада. У распранальні спартзалы настаўнік фізкультуры заўважыў у руках аднаго з вучняў электронную цыгарэту. Мужчына адчытаў падлетка, а затым пацягнуў за руку, каб той выйшаў з памяшкання. На выхадзе ён ударыў школьніка нагой у пахвіну.

Падлетку стала блага. Бацькі адвезлі яго ў бальніцу. Медыкі дыягнаставалі разрыў правага яечка. Пасля аперацыі школьніка выпісалі і адправілі дадому на амбулаторнае лячэнне.

Экспертыза паказала, што падлетак атрымаў цяжкае цялеснае пашкоджанне.

«Сазлізнула калена»: у Баранавічах судзяць настаўніка фізкультуры, які ўдарыў вучня. Хлопцу потым рабілі аперацыю

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура23

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура23

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць