Грамадства

Намеснік міністра Казакевіч назваў сацыяльны партрэт чалавека, «звязанага з пратэстнай актыўнасцю»

У краіне было здзейснена больш за 2,5 тысячы злачынстваў, «звязаных з пратэстнай актыўнасцю». Тысяча супрацьпраўных дзеянняў была праведзена ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі або ўнутраных войскаў. Устаноўлены восемсот чалавек, якія «так ці інакш удзельнічалі ў пратэсным руху». Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», піша Tut.by.

— Я думаю, гледачу будзе цікава пачуць, што мы склалі сацыяльны партрэт такога злачынцы. Гэта непрацуючы мужчына ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Альбо які працуе на нейкай нізкааплатнай пасадзе. І на пытанне, а мы кожнаму задаём гэтае пытанне: «Што цябе падштурхнула пагражаць, добра міліцыянту — у нас такая прафесія рызыкоўная — жонцы міліцыянта, дзецям міліцыянта? Навошта ты гэта робіш?» — гучыць шаблонны адказ: «Такім чынам я выказваю сваю грамадзянскую пазіцыю», — распавёў намеснік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч.

Па словах Казакевіча, грамадзянскую пазіцыю трэба выказваць на выбарчым участку або ва ўстаноўленым законам парадку.

— Але ўсё, што звязана з пагрозамі, з абразай, непрыхаваным інфармацыйным ціскам, безумоўна, будзе спыняцца — заявіў ён.

Нагадаем, у студзені ў адзін з навінавых сюжэтаў БТ трапіла міліцэйская статыстыка — «сацыяльна-ўзроставы партрэт асоб, затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Згодна з гэтай статыстыкай, больш за 56% пратэстоўцаў — асобы ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў. Сярод іх беспрацоўных — 19%, працуючых — амаль 53%, пенсіянераў — 22%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць