Грамадства

Акумулятарны завод пад Брэстам прызналі бяспечным

Камісія па ўводзе ў эксплуатацыю акумулятарнага завода пад Брэстам завяршыла працу. Прадпрыемства атрымала поўны пакет дакументаў, якія пацвярджаюць адпаведнасць патрабаванням экалагічнай бяспекі і надзейнасці. Пра гэта паведаміў «Акумулятарны Альянс», піша Tut.by.

Tut.by

Пуска-наладачныя працы на заводзе стартавалі ў пачатку кастрычніка мінулага года. Спецыялісты правялі індывідуальныя і комплексныя выпрабаванні тэхналагічнага абсталявання і інжынерных сетак.

«Вынікі вымярэнняў паказалі адпаведнасць фактычных канцэнтрацый выкідаў, са шматразовым запасам, вызначаных нарматывам дапушчальных выкідаў — асабліва па свінцу і яго злучэннях, а таксама сернай кіслаце», — паведамілі на прадпрыемстве.

Акрамя таго, работнікі абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі лабараторныя выпрабаванні хімічных фактараў вытворчага асяроддзя на працоўных месцах. Пацверджана поўная адпаведнасць умоў для персаналу.

Летам 2020-га Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з праціўнікамі будаўніцтва акумулятарнага завода паабяцаў, што лёс прадпрыемства вырашыць мясцовы рэферэндум. Пасля гэтага прайшло некалькі сустрэч актывістаў з уладамі.

Апошні раз праціўнікі завода сустракаліся 12 кастрычніка з намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзем Барысюком. Ён падкрэсліў, што ўлада не адмаўляецца ад сваіх абавязацельстваў па правядзенні рэферэндуму.

Праваабаронца Раман Кісляк паведаміў, што цяпер актыўна ідзе праца па правядзенні мясцовага рэферэндуму аб лёсе завода.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць