Культура

Вялікі арт-фестываль у «Гарызонце» адменены. У палоне ўласнікаў памяшкання застаюцца 70 мастацкіх прац

Фестываль сучаснага мастацтва Moving Art Festival мусіў распачацца 6 сакавіка ў арт-прасторы МАФ, што займае 1600 квадратных метраў завода «Гарызонт». У апошні момант мерапрыемства было перанесена праз тое, што ўладальнік пляцоўкі абмежаваў доступ да памяшкання. Паколькі ўваход так і не быў адкрыты, сёння арганізатары паведамілі пра адмену фестывалю.

Паводле арганізатараў, доступу да памяшканняў, у якіх знаходзяцца абсталяванне, прадукцыя, дакументы, працы мастакоў, а таксама асабістыя рэчы, яны не маюць з 1 сакавіка. Афіцыйнага тлумачэння сітуацыі ўладальнік ім не прадставіў.

«Што мы атрымалі за гэтыя паўмесяца ад ЗАТ «ГБД» у асобе дырэктара Кавалёвай Іны Георгіеўны: шантаж, незаконнае ўмяшанне ў нашу працу і парушэнне нашай камерцыйнай таямніцы, незаконнае ўмяшанне ў праграму і сцэнарый фестывалю са спробай іх змяніць, атрыманне асабістых звестак усіх удзельнікаў і супрацоўнікаў шляхам шантажу і маніпуляцый, сілавое незаконнае ўтрыманне асабістых і арандаваных рэчаў, псіхалагічны і фінансавы ціск, прымушэнне да закладу асабістай маёмасці, абразы і вымаганне», — пішуць арганізатары ў сваім звароце.

Паколькі ўсе матэрыялы і дакументы засталіся на тэрыторыі завода «Гарызонт», правядзенне фестывалю на іншай пляцоўцы пакуль немагчымае. Апроч адмены мерапрыемства, арганізатары таксама абвясцілі аб закрыцці самой арт-прасторы МАФ.

«На працягу ўсіх гэтых дзён мы змагаліся за наш праект як маглі і выконвалі ўсе ўмовы, але яны ўвесь час мяняліся. Мы працягваем змагацца за вызваленне рэчаў і шукаем іншую пляцоўку».

Moving Art Festival рыхтаваўся цягам шасці месяцаў і мусіў аб’яднаць у сабе музыкальную, кіна-тэатральную, танцавальную секцыі, а таксама экскурсіі, майстар-класы і лекцыі з варкшопамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць