Свет

ЕС не пабачыў прычын забараняць вакцыну AstraZeneca

Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) не валодае на гэты момант доказамі таго, што вакцына ад COVID-19 брытанска-шведскага канцэрна AstraZeneca і Оксфардскага універсітэта можа выклікаць захворванне на трамбоз. Пра гэта заявіла кіраўнік EMA Эмер Кук на прэс-канферэнцыі ў аўторак, 16 сакавіка, піша Deutsche Welle.

Як адзначыла Эмер Кук, колькасць выпадкаў праявы такіх пабочных эфектаў невялікая ў параўнанні з агульнай колькасцю прышчэпленых і перавагі прэпарата перавышаюць рызыкі.

Кіраўнік EMA адзначыла, што выпадкі захворвання на трамбоз былі выяўленыя не ў часе клінічных выпрабаванняў вакцыны і не лічацца ў спісе яе магчымых пабочных эфектаў.

Камітэт EMA па бяспецы вакцын раней днём абмеркаваў выпадкі трамбозу пасля прышчэпкі AstraZeneca і мае намер падаць свае заключныя высновы да спецыяльнага пасяджэння, прызначанага на 18 сакавіка.

Эксперты EMA «пракансультуюць нас з нагоды таго, ці павінны быць прыняты ў далейшым якія-небудзь меры», патлумачыла Кук.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць