Грамадства

Генпракуратура: Новы закон аб барацьбе з экстрэмізмам пад пратэсную сімволіку не пісалі

Новы закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» не пісаўся пад бел-чырвона-белую сімволіку. Пра гэта заявілі прадстаўнікі Генпракуратуры на брыфінгу, прысвечаным новай рэдакцыі закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», паведамляе interfax.by.

Начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Генпракуратуры Валерый Шуляк нагадаў, што любая атрыбутыка і сімволіка могуць быць прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі толькі па рашэнні суда.

— Ніхто закон пад бел-чырвона-белую сімволіку не пісаў і рэдагаваў, — запэўніў ён і дадаў, што на стадыі напісання законапраекта спісы забароненай сімволікі не складаліся.

— У любым законе выкладзеныя агульныя правілы. І якія-небудзь канкрэтныя выпадкі ў законе не разглядаюцца. Гэта ў поўнай меры адносіцца да бел-чырвона-белай сімволікі, чырвона-чорна-зялёнай і любой іншай. У законе ўстанаўліваюцца агульныя правілы прызнання той ці іншай сімволікі экстрэмісцкай, — растлумачыў Шуляк.

Паводле яго слоў, сімволіка можа быць прызнана забароненай, калі выкарыстоўваецца для ўключэння ў экстрэмісцкую дзейнасць, для прапаганды экстрэмізму і яго апраўдання.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!18

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь7

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы4

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць