Грамадства

Аб’яднаюць з рускамоўнымі? У Ваўкавыскім раёне могуць закрыць дзве беларускамоўныя вясковыя школы

У сеціве абмяркоўваюць магчымае закрыццё некалькіх вясковых школ у Ваўкавыскім раёне. Сярод іх дзве, у Воўпе і Рэплі, — беларускамоўныя. Настаўнікі хвалююцца, што гэтыя школы зліюць з рускамоўнымі і дзеці не змогуць працягваць адукацыю на роднай мове.

У Воўпаўскай сярэдняй школе цяпер навучаецца каля 50 дзяцей з гэтай вёскі і суседніх. Установа шмат у чым узорная. Летась два яе выпускнікі набралі па 100 балаў на ЦТ — па грамадазнаўстве і нямецкай мове. Па выніках мінулага навучальнага года школа заняла другое месца ў раённым рэйтынгу сельскіх школ. Тут працуе музей, дзе расказваецца пра гісторыю мястэчка і паэтку-зямлячку Ларысу Геніюш.

Школа ў Воўпе

З 20 педагогаў у 11 — вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, у 8 — першая.

У 2008 годзе ў рамках праграмы па развіцці аграгарадкоў у будынку зрабілі капітальны рамонт.

Дырэктар Наталля Бучылка кажа, што пра закрыццё школы казаць пакуль рана — пытанне вывучаецца.

«Яно толькі нядаўна ўзнікла. Мы таксама перажываем, для нас гэта стала нечаканасцю. Пакуль рашэнне нават на ўзроўні раёна не прынята, бо першае, у што ўпіраюцца, — ці змогуць уладкаваць кадры.

Тэндэнцыя такая, што змяншаецца колькасць дзяцей, і перспектывы ніякай. А ёсць пэўныя нарматывы. Магчымасць закрыцця школы звязана і з фінансамі.

Ёсць праблема, што дзяцей у выпадку нашага закрыцця перавядуць на рускую мову навучання. Але мы марым, каб гэтага не адбылося. Прыводзім аргументы, каб школу пакінулі. Будзем спадзявацца, што ўсё будзе добра», — дзеліцца Наталля Бучылка.

Лёс Рэплеўскага дзіцячага садка — сярэдняй школы таксама пакуль не вызначаны.

«Дакументаў аб закрыцці няма, таму нічога не магу сказаць, — каментуе дырэктар Тамара Жук. — Але калі такое рашэнне прымуць, нашы дзеці пойдуць у беларускамоўную школу, такую самую вясковую, якая знаходзіцца недалёка ад нашай. Мы нічога не губляем».

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве патануў 18‑гадовы хлопец1

Ноччу адбылася наймаштабнейшая балістычная атака на Кіеў4

Тры нафтабазы, папярэдне, гараць у Стаўрапалі і яго ваколіцах пасля ўкраінскай начной атакі2

Медсястра Гомельскага кардыяцэнтра не ўтрымала машыну на дарозе — яе бацька-пасажыр загінуў

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт1

Чаму многія людзі не любяць есці насякомых: ДНК дала адказ, які сягае на 9000 гадоў у мінулае4

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў11

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца1

У 100 гадоў памерла дачка жанчыны, якая нібыта вышыла арнамент для сцяга БССР. А бацька яе загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць