Грамадства

Апазіцыі ўжо няма — ёсць дысыдэнцтва ў чыстым выглядзе

Блоґер Фальскваген пра ліст Барыса Тумара «Дарагая апазыцыя…»

Блоґер Фальскваген пра ліст Барыса Тумара «Дарагая апазыцыя…»

Спадар Барыс Тумар даслаў ліст у Нашай Ніве да нашай апазіцыі. Пачытаць цікава….

У аснове палітыкі ляжаць пытаньні вартасьцяў і грошай. Якія каштоўнасьці адстойваюць дэмакратычныя лідэры? На чые рэсурсы яны абапіраюцца?

Палітык без каштоўнасьцяў можа выконваць толькі дапаможныя ролі. Гэта раз. Палітыка ня можа рабіцца без апоры на нацыянальны капітал. Гэта два.

Калякін слушна адзначыў, што апазыцыя правяла кампанію, маючы ў 500 разоў меней рэсурсаў, чым Лукашэнка. Так і ёсьць. Прайшло тры месяцы пасьля выбараў, і што, апазыцыя зрабіла адзін крок для пошуку сродкаў? Такой магчымасьці няма, адказваюць мне. Калі няма, тады мо няма сэнсу і займацца палітыкай? Мо проста час займацца нечым іншым – кнігі пісаць, магілы продкаў парадкаваць? (Гэта да пытаньня пра вартасьці.)

Апазыцыя маўчыць. Ці то ад вялікага розуму, ці то ад вялікае пустаты. Тым часам улады навязваюць свае тэмы для гаворкі: супольная абарона незалежнасьці (ад каго?), выбары паводле партыйных сьпісаў (…а дурню радасьць) і – новы апазыцыянэр выявіўся (трымайце мяне!) – Дубовік.

Пакуль ня ўзьнікне рэальная, а не гіпатэтычная пагроза эканамічнай стабільнасьці, наіўна чакаць пераменаў з гэтага боку.

А апазыцыя ня знойдзе рэсурсаў, пакуль у яе ня будзе аднаго лідэра і яснага пляну дзеяньняў. Аднак, не пасьпеўшы абраць, лідэра топяць. Не пасьпеўшы дайграць адну схемку, яны ўжо выстройваюць новыя. Пісаць пра вас ня хочацца, палітыкі… Хочацца пісаць кнігі і прыбіраць магілы слаўных продкаў.

З.Ы. Чаму сапраўды такая апатыя ў апазіцыі? Чаму пасля сакавіцкага чыну ўсё вярнулася «на кругі свая»? Можа таму што сапраўды, да падзеяў да плошчы, якія Віталь Сіліцкі вызначыў як дысідэнцкі чын, нашая палітычная апазіцыя сапраўды не мела ніякага дачынення, а таму чакаць нечага ад яе было поўнае глупства? А можа проста таму што ў нас ужо ніякай апазіцыі і няма - а ёсць дысідэнцтва ў чыстым выглядзе, і тыя, хто гатовыя прызнаць сабе дысідэнтам (што азначае, што супраціў Лукашэнкаўшчыне для іх - гэта ў першую чаргу маральная, а не палітычная акцыя), проста больш шчырыя, чым тыя, хто яшчэ спрабуюць гэтую палітычную дзейнасць імітаваць? А калі палітычная дзейнасць імітуецца, то на які ўсе гэтыя сваркі за лідарства, перамовы, паседжанні, спрэчкі па стратэгіі?

Хаця, прызнацца, што палітыкай ужо займацца нельга, цяжка. Гэта болей, чым пайсці ў адстаўку, да чаго заклікаюць Фядута, Мацкевіч і іншыя. Гэта не даць іншым, хто прыйдуць на іх месцы, займацца падобнай жа бязглуздзіцай. А з іншага боку, дысідэнтам у нейкім сэнсе быць лепш. Можна проста рабіць сваю справу - кнігі пісаць, магілы даглядаць - і не выслухоўваць абвінавачванні ў няспраўджаных надзеях, калі толькі поўны ёлупень мог чагосьці ад цябе чакаць і спадзявацца…

Фальксваген, TOL Беларусь

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць