Свет

Пасол ЗША ў Беларусі пакуль працягвае працаваць у Вашынгтоне

Новы амерыканскі пасол у Беларусі Джулі Фішэр пакуль працягвае працаваць у цэнтральным апараце Дзярждэпартамента ў Вашынгтоне. Пра гэта паведаміў на брыфінгу для журналістаў кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс, піша ТАСС.

«Яна не ў Мінску. Яна ў цяперашні момант знаходзіцца тут», — сказаў Прайс пра Фішэр. Дыпламат не ўдакладніў, калі менавіта пасол ЗША можа адбыць у Мінск.

«Яна [Фішэр] працягвае быць нашым паслом у Беларусі», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства ЗША. «Яна ездзіла ў рэгіён, наведала Еўропу, наколькі я памятаю, толькі на мінулым тыдні, сустракаючыся з некаторымі нашымі саюзнікамі і партнёрамі, каб <…> каардынаваць нашы калектыўныя намаганні ў падтрымку народа Беларусі», —адзначыў Прайс.

Пасля дыпламатычнага скандалу ў 2008 годзе Мінск і Вашынгтон на ўзаемнай аснове адклікалі паслоў і да мінімуму скарацілі колькасны склад дыппрадстаўніцтваў. Адносіны пачалі цяплець у 2015-м. У 2019 годзе бакі заявілі аб магчымасці вяртання паслоў. Аднак працэс спыніўся пасля жорсткага падаўлення вулічных акцый і арыштаў пасля выбараў 2020 года.

26 сакавіка намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працоўных адносінаў Кара Макдоналд заявіла, што Фішэр пакуль не прыбыла ў Мінск, паколькі чакае атрымання візы для ўезду ў Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць