Тэатр

«Кропкава прыбіраюць усіх, хто асуджаў гвалт». У Купалаўскім — працяг звальненняў старога калектыву часоў Латушкі?

У Купалаўскім, верагодна, працягваюць звальняць тых, хто пасля выбараў выказаўся супраць гвалту і падтрымаў артыстаў, якія звольніліся ў знак пратэсту. Пра гэта «Нашай Ніве» распавёў цяпер ужо экс-прэс-сакратар тэатра Мікалай Заяц.

У загадзе на звальненне самога Мікалая ад 31 сакавіка прычыну пазначылі так: «у сувязі з прыёмам на працу работніка, для якога гэтае месца будзе асноўным».

Мікалай Заяц, экс-прэс-сакратар Купалаўскага тэатра.

Справа ў тым, што Мікалай працаваў у Купалаўскім па сумяшчальніцтве — на 0,5 стаўкі. У пачатку жніўня 2020 года ён планаваў зрабіць тэатр асноўным месцам, але не паспеў:

«21 жніўня 2020 года маю пасаду вывелі ў прастой. У ім я знаходзіўся да звальнення. Падчас прастою заробак складаў 2/3 ад акладу. У нашым выпадку прастой быў без абавязку прысутнічаць на працоўным месцы, таму і нейкіх канкрэтных задач ні часовае кіраўніцтва, ні новае не ставілі. На днях мне прыйшоў ліст, дзе паведамлялася пра маё звальненне. З новым кіраўніцтвам я і сам не планаваў працаваць, чакаў вываду з прастою і збіраўся звальняцца, таму агулам для мяне гэта добрая навіна.

Раней тэатр быў месцам, дзе гуртавалася інтэлігенцыя, дзе жыла беларуская культура. На пасаду прэс-сакратара Купалаўскага я прыйшоў у 2020-м годзе. Было некалькі сумоўяў, апошняе з іх праводзіў Павел Латушка. Было бачна, што гэты чалавек цалкам адданы працы на карысць беларускай культуры. На жаль, сённяшняя ўстанова пачынае адыходзіць ад ранейшых ідэалаў».

Пра сваё звальненне Мікалай даведаўся днямі з дасланага яму ліста.

Чаму Мікалай не сышоў з тэатра раней, разам з сённяшнімі свабоднымі купалаўцамі (усяго было звольнена 58 чалавек, з іх 36 — акцёры)?

«Акцёры, якія звальняліся ў жніўні — публічныя асобы. Іх сыход — мужны ўчынак, які заслугоўвае павагі. У той сітуацыі я адразу прыняў рашэнне не звальняцца разам з усімі. І для тэатра, і для купалаўцаў вельмі важна было забяспечыць працу з журналістамі ў гэты няпросты перыяд, неабходна было аператыўна паведамляць пра ўсю сітуацыю, пра рашэнні артыстаў. Інфармацыйная праца — яна часам нябачная, але вельмі адказная. Ад яе залежыць вельмі шмат, асабліва ў крызісныя моманты. Журналісты літаральна трымалі варту каля тэатра — з імі трэба было камусьці працаваць, каардынаваць іх працу, звязваць з акцёрамі. У той час гэта была кругласуткавая праца: цікавасць да тэатра і да купалаўцаў была каласальная. І прэс-служба Купалаўскага тэатра заўсёды была максімальна адкрытая для ўсіх каментароў».

Суразмоўца лічыць, што ў сценах тэатра працягваюцца кропкавыя звальненні супрацоўнікаў старой гвардыі, якія, хай раней і не звольніліся, але асудзілі паслявыбарчы гвалт. Так, нядаўна, напрыклад, развіталіся таксама з загадчыцай трупы Кацярынай Зыкавай.

Мы спрабавалі атрымаць афіцыйны каментар у Купалаўскім, але новага прэс-сакратара ў іх няма (і не будзе яшчэ «пару тыдняў мінімум»). У аддзеле кадраў тэатра слухаўку не бралі, намеснік генеральнага дырэктара «зусім не ў курсе звальненняў», супрацоўніца прыёмнай «сама на працы мала дзён», а дырэктар Аляксандр Шастакоў увесь дзень быў на нарадах.

Як толькі ў нас атрымаецца звязацца з дырэктарам, мы дапоўнім навіну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі5

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

«У іх хвароба. Яны вар’яты». Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў7

27‑гадовага мінчука, якога шукалі 10 дзён, знайшлі мёртвым1

У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко9

«Забойца Вікіпедыі» ад Ілана Маска ўсё? Grokipedia перастала абнаўляцца7

Вялікая партыя абутку «Белвест» згарэла пры пажарах на складах Wildberries9

Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе19

«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію22

«Белавія» купіла тры «Боінгі». Яны прыляцелі з самай малой краіны Афрыкі9

Прафесійны догляд без візіту ў салон: легендарны брэнд WAHL выпусціў лінейку для стрыжкі дома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі5

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць