Грамадства

У Гродне спынілі справу аб «бчб-гноміку»

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна адбылося чарговае судовае пасяджэнне па справе дэкаратыўнага гноміка з бел-чырвона-белым сцягам. Суддзя Валерый Шпак закрыў адміністрацыйны працэс у сувязі з скончаным тэрмінам правапарушэння, піша блог s13.ru.

s13.ru

Першае судовае пасяджэнне па справе дэкаратыўнага гноміка з бчб-сцягам на акне адбылося ў лютым.

Сведкай па адміністрацыйнай справе праходзіла Вольга Бондарава, актывістка руху «Антывандал». З яе слоў, аднойчы на прагулцы на акне аднаго са шматпавярховікаў яна ўбачыла дэкаратыўнага гноміка з бчб-сцягам. Жанчына зрабіла фотаздымак цацкі і выклікала нарад міліцыі.

На ўладальніка кватэры Юрыя Яраша быў складзены пратакол. Гарадзенца абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ. Паводле абвінавачвання, мужчына правёў адзіночны пікет, выставіўшы на падваконне сваёй кватэры дэкаратыўнага гноміка з бчб-сцягам.

s13.ru

Аднак на пасяджэнні суддзя Шпак вярнуў справу ў АУС Кастрычніцкага раёна на дапрацоўку ў сувязі з тым, што ў пратаколе маюцца недакладнасці і недапрацоўкі, частка ксеракопіі матэрыялаў не завераныя, некаторыя з іх не чытаюцца зусім.

Сёння адбылося чарговае судовае пасяджэнне, на якім суддзя Шпак прыняў рашэнне закрыць адміністрацыйны працэс па гэтай справе ў сувязі са скончаным тэрмінам правапарушэння.

Сведка Бондарава на працэс не прыйшла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць