Інтэрнэт і СМІ

Сайт Naviny.by паведаміў пра блакаванне свайго люстэрка

На патрабаванне Міністэрства інфармацыі ўвечары 12 красавіка стаў блакавацца доступ да сайта Naviny.online. Як паведамляе само выданне, сайт недаступны для карыстальнікаў інтэрнэту ад правайдараў МТС, Life і «Белтэлекам».

Варта адзначыць, што цяпер сайт недаступны ў МТС у Мінску, але адкрываецца ў Брэсце. Сайт пакуль даступны і ў «Белтэлекама».

Naviny.online — «люстэрка» асноўнага сайта інтэрнэт-газеты Naviny.by, заблакаванага рашэннем Мінінфарма ў канцы жніўня 2020 года. Прычынай блакавання сталі артыкулы, якія, на думку ўладаў, «негатыўна характарызуюць сітуацыю ў Беларусі пасля заканчэння электаральнай кампаніі і дыскрэдытуюць дзейнасць дзяржаўных органаў».

З ліста Мінінфарма вынікала, што рашэнне абмежаваць доступ да сайта прымала міжведамасная камісія па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Радзе Бяспекі.

У канцы сакавіка былі ўнесены змены ў палажэнне аб парадку абмежавання (аднаўлення) доступу да інтэрнэт-рэсурсу. У прыватнасці, дакумент дапоўнены абзацам наступнага зместу: «копія інтэрнэт-рэсурсу — інтэрнэт-рэсурс, падобны да ступені змешвання з інтэрнэт-рэсурсам, доступ да якога абмежаваны». Мінінфарм пры выяўленні копіі інтэрнэт-рэсурсу будзе накіроўваць апавяшчэнне ў Дзяржаўную інспекцыю для ўключэння адпаведнага ідэнтыфікатара інтэрнэт-рэсурсу ў спіс абмежаванага доступу. Пры ўмове знаходжання копіі інтэрнэт-рэсурсу ў нацыянальным сегменце інтэрнэту таксама апавяшчаецца яе ўладальнік. На думку экспертаў, гэтыя змены спрашчаюць парадак блакавання копій ужо заблакаваных анлайн-рэсурсаў, нагадвае Tut.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі5

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць