Грамадства

Беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча схапілі ў Маскве і завезлі ў СІЗА КДБ

Яго жонка Алена Дзенісавец паведаміла «Свабодзе», што Зянковіч быў у бізнэс-паездцы ў Еўропе.

Юрась Зянковіч, фота Сяргея Гудзіліна

«У Расіі яго затрымалі, фактычна скралі, з маскоўскага гатэля Nordic Rooms Hotel. Яго затрымалі 11 красавіка, але я даведалася пра гэта толькі ўчора. Я размаўляла з менеджарам гатэля. Паводле яго, супрацоўніца гатэля бачыла з акна, як людзі ў цывільным скруцілі Юрася і затрымалі. Яны сказалі: мы яго забіраем, ён падазраецца ў тэрарызме. Яны памахалі пасведчаньнем, сказалі, што са спецслужбаў. Потым яшчэ пару чалавек прыйшлі ў яго нумар і забралі ўсе рэчы», — расказала Алена Дзенісавец.

Паводле жонкі, цяпер Юрась Зянковіч у турме КДБ у Мінску.

Чытайце таксама. КДБ пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні Кастусёва і Фядуты

«Сёння са мной зьвязаўся дзяржаўны адвакат Павал Ульянцаў. Ён сказаў, што хоча, каб я аплаціла яго паслугі Юрасю. Я напісала электронны ліст з маімі пытаньнямі. Ён мне не адказаў. Але праз некалькі гадзін ён зноў мне патэлефанаваў і сказаў, што Юрася забралі беларускія спецслужбы ў Маскве. Я сказала: вы разумееце, што беларускія спецслужбы ўварваліся ў чужую краіну, выкрадаюць людзей? Ён адказаў: я не магу з вамі пра гэта размаўляць».

Чытайце таксама. Пасля 9 жніўня ў ізалятары ў Мядзелі галадае адвакат Юрась Зянковіч

Хто такі Юрась Зянковіч

  • Юрась Зянковіч — юрыст беларускага паходжаньня, ад 2007 году жыве ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
  • Да эміграцыі быў адным з рэгіянальных лідэраў Партыі БНФ і дэпутатам Мінскага раённага і Ждановіцкага сельскага саветаў. Працаваў журналістам як у беларускіх, так і ў замежных выданьнях.
  • Атрымаў адукацыю на юрыдычным факультэце ва Украінскай акадэміі банкаўскай справы. У Нью-Ёрку скончыў юрыдычную школу пры Ўніверсітэце Фордхэм (Fordham University School of Law), здаў экзамен на званьне адваката і атрымаў ліцэнзію.
  • Уладальнік некалькіх юрыдычных офісаў, стала жыве ў Х’юстане.
  • Пастаянна наведвае Беларусь, спрабаваў вылучацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і заяўляў пра прэзідэнцкія амбіцыі.
  • Падчас пратэстаў у жніўні 2020 году быў асуджаны на 10 сутак арышту, адбываў іх у ізалятары Мядзельскага РАУС, трымаў там галадоўку пратэсту.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай15

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Дэвід і Вікторыя Бэкхэмы моцна не паладзілі са сваім старэйшым сынам. Ён абвінаваціў іх публічна4

Кір Стармер адмовіцца ўвайсці ў склад трампаўскай Рады міру10

Трамп: Смешна, нібыта Нарвегія не кантралюе, каму даць Нобелеўскую прэмію17

Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў17

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа24

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай15

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць