Грамадства

«Амапаўцы хадзілі па ступнях затрыманых і пыталі: «Хочаш — і табе так будзе?» На судзе ў Гомелі абвінавачаныя расказалі пра гвалт

У Чыгуначным судзе Гомля працягваецца суд над Юрыем Уласавым, Тацянай Канеўскай, Дзьмітрыем Івашковым і Аляксандрам Шабаліным. Іх вінавацяць у «масавых беспарадках» і плянаваньні «захопу адміністрацыйных будынкаў», піша «Свабода».

Чытайце таксама: У Гомелі судзяць давераных асобаў Ціханоўскай. Падсудныя не прызналі віны

Паседжаньні праходзяць у практычна закрытым рэжыме. На іх дапускаюць толькі блізкіх абвінавачаных, прычым у іх забіраюць мабільныя тэлефоны.

20 красавіка на паседжаньні абвінавачаныя расказалі пра гвалт да іх з боку міліцыі і сьледзтва.

Абвінавачаньне грунтуецца на відэа, запісаным тайна на сустрэчы Ціханоўскай з даверанымі асобамі. З 2-гадзіннага відэа былі ўзятыя нарэзкі, якія прадэманстравалі па тэлевізіі. Там давераныя асобы гавораць пра «захоп будынкаў». На судзе абвінавачаныя патлумачылі, што не зьбіраліся ані рабіць масавых беспарадкаў, ані захопліваць будынкі. Гаворка ішла пра той варыянт падзей, калі на выбарах пераможа Сьвятлана Ціханоўская, і пра тое, што рабіць далей.

Абвінавачаныя адмаўляюць, што зьбіраліся рэалізаваць нейкі сілавы варыянт. Што тычыцца просьбаў фінансаваньня ў Ціханоўскай, то грошы ім былі патрэбны на калёнкі, мэгафоны і гэтак далей, бо 7 жніўня давераныя асобы плянавалі правесьці ў Гомлі вялікі агітацыйны пікет.

У справе ёсьць «прызнаньні» Аляксандра Шабаліна на відэа. Ён там кажа, што Юры Ўласаў плянаваў «захоп будынкаў». Сёньня ў судзе Шабалін даў тлумачэньні, што агаварыў Уласава пад фізычным і псыхалягічным ціскам. Ён сьцьвярджае, што яго білі, у тым ліку па галаве, душылі і прымусілі завучыць тэкст з паперкі, які потым ён і зачытаў на відэа.

Пра фізычны і псыхалягічны гвалт сказаў на судзе і Дзьмітры Івашкоў.

Юры Ўласаў гаварыў пра псыхалягічны гвалт і пагрозы ў яго бок «пасадзіць па 328» (за наркотыкі).

Тацяна Канеўская расказала, што была затрыманая па адміністрацыйнай справе 8 жніўня. 10 жніўня ў яе быў суд, і судзьдзя адправіла матэрыялы на дапрацоўку. Але яе не выпусьцілі з канвойнага аўтамабіля, зноў завезьлі ў ІЧУ. Там, па словах абвінавачанай, яе завялі ў нейкае памяшканьне, дзе маладыя людзі ў кайданках стаялі на каленях, а супрацоўнікі АМАП хадзілі па ступаках гэтых маладых людзей. Тацяне сказалі: «Хочаш — і з табой так будзе?»

Суд працягнецца 27 красавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць