Грамадства

Украінскія спецслужбы высылаюць з краіны беларускага анархіста

Супрацоўнікі Нацыянальнай паліцыі і Службы бясьпекі Ўкраіны раніцай 21 красавіка правялі вобшук у кіеўскай кватэры, дзе пражывае беларускі анархіст Аляксей Балянкоў, і папярэдзілі яго аб прымусовым выдварэньні з украінскай тэрыторыі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Аляксей патэлефанаваў мне сёньня раніцай. У яго паліцыя правяла ператрус на падставе судовага рашэньня. Было ўсё карэктна — з панятымі, пратаколамі… Я так разумею, што нічога вартага ўвагі не знайшлі. Але разам з тым да яго прыйшлі і супрацоўнікі СБУ, з дэпартамэнту абароны нацыянальнай дзяржаўнасьці з рашэньнем аб прымусовым выдварэньні з Украіны», — паведаміў «Свабодзе» каардынатар грамадзкай арганізацыі «Бязь межаў» Максім Буткевіч.

Сябры Аляксея Балянкова расказваюць, што той зьехаў ва Ўкраіну ў 2017 годзе пасьля таго, як у Беларусі яго абвінавацілі ў спробе падпаліць падатковую ў Гомлі, а потым спрабавалі «завэрбаваць» на супрацу, а калі ён адмовіўся, пачалі крымінальны перасьлед. Ва Ўкраіне ён жыў на падставе дазволу на часовае пражываньне.

У праваахоўных органах «Свабодзе» пацьвердзілі факт правядзеньня ператрусу і затрыманьня Аляксея Балянкова, але адмовіліся ўдакладніць, у якую краіну яго зьбіраюцца вывозіць. Суразмоўца «Свабоды» паведаміў, што цягам дня будзе апублікаваны афіцыйны камэнтар аб гэтай сытуацыі.

У сваю чаргу Максім Буткевіч падкрэсьліў, што на падставе судовага рашэньня адбываўся толькі ператрус, а дэпартацыю абяцаюць ажыцьцявіць на падставе пратаколу СБУ, што зьяўляецца незаконным.

Сам Аляксей пасьпеў паведаміць «Свабодзе», што вобшук у яго праводзілі празь «нейкае падазрэньне ва ўчыненьні падпалаў», а СБУ паведаміла аб неабходнасьці пакінуць тэрыторыю Ўкраіны ў мэтах «нацыянальнай бясьпекі дзяржавы».

«Мяркую, што гэта заказалі ўльтраправыя групоўкі Ўкраіны, паколькі я займаюся аховай розных акцый, якія праводзяць, у тым ліку, ЛГБТ. І паколькі ў нас былі сутыкненьні, напады на мяне… Яны ўжо нават ведаюць, што ў мяне праходзіць вобшук, хаця ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэта яшчэ нідзе не было», — сказаў Аляксей.

Паводле Аляксея, да яго пасьпела прыехаць ягоная адвакатка. «Нейкія падпалы, у якіх нібыта падазраюць анархістаў, — гэта толькі нагода, бо я таксама анархіст. За мной ужо паўгода сачылі, і паліцыя бачыла, што я працую (займаюся пашывам адзеньня) і часам удзельнічаю ў ахоўных мерапрыемствах. Ніякімі падпаламі я не займаюся, яны выкарысталі гэта як нагоду, каб прыйсьці да мяне і правесьці ператрус», — дадаў Аляксей Балянкоў.

«Мне паведамілі, што я пагражаю нацыянальнай бясьпецы Ўкраіны, таму ўхвалілі рашэньне аб тым, каб я пакінуў тэрыторыю Ўкраіны цягам 24 гадзін. Яны хацелі мяне выцягнуць з кватэры, але прыехаў адвакат і сказаў, што яны ня маюць права. Супрацоўнікі СБУ ня маюць права знаходзіцца ў маёй кватэры, яны нават не паказалі нам свае пасьведчаньні», — дадаў Аляксей Балянкоў.

У чэрвеня 2019 году паводле аналягічнага сцэнару з Украіны дэпартавалі ў Беларусь яшчэ аднаго анархіста, былога палітвязьня Аляксандра Францкевіча.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна4

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць