Здароўе

Што рабіць, калі вы страцілі нюх пасля кавіду

Просты спосаб вырашыць праблему.

Фота pixabay.com

Страта нюху — адзін з самых частых сімптомаў кавіду. У большасці выпадкаў нюх вяртаецца адносна хутка пасля заканчэння хваробы, але так бывае не заўсёды. Прыкладна 20% пацыентаў з такім сімптомам яшчэ маюць праблемы з нюхам праз 8 тыдняў пасля пачатку кавіду.

Зараз дактары прызначаюць для аднаўлення нюху кортыкастэроіды — лекі, што зніжаюць запаленне ў арганізме. Кортыкастэроідамі ўжо карыстаюцца для лячэння хвароб накшталт астмы. Але нядаўна ў медыцынскім часопісе International Forum of Allergy & Rhinology з’явілася публікацыя, у якой навукоўцы прапануюць для аднаўлення нюху нешта іншае, піша ВВС.

Прафесар Карл Філпат, адзін з аўтараў даследавання і супрацоўнік брытанскага Універсітэта Усходняй Англіі, сцвярджае: ёсць вельмі мала сведчанняў, што кортыкастэроіды сапраўды дапамагаюць аднавіць нюх, да таго ж яны часам маюць дрэнныя пабочныя эфекты. Таму даследчыкі рэкамендуюць замест лекаў так званую трэніроўку нюху.

Вось як гэта працуе: два разы на дзень на працягу некалькіх месяцаў трэба нюхаць чатыры прадметы са спецыфічным і лёгка пазнавальным пахам, напрыклад, гэта могуць быць апельсіны, мята, часнок і кава. Такая трэніроўка дапамагае нанава навучыць мозг пазнаваць розныя пахі. Гэта магчыма праз такую асаблівасць мозга, як нейрапластычнасць — здольнасць мозга змяняцца, каб кампенсаваць шкоду, атрыманую пасля траўмы ці як адказ на знешні ўплыў.

Эксперты кажуць, што трэніроўка нюху — танны і просты спосаб яго аднавіць. Нават без яе 90% людзей са стратай нюху пасля кавіду цалкам яго вяртаюць за 6 месяцаў, а ўсім астатнім дапаможа трэніроўка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў9

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

«Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца». Зяленскі пракаментаваў удар «Фламінга» па заводзе, які вырабляе «Арэшнікі»5

Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі і гандляваў запчасткамі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

На Нямізе абвалілася шкляная сценка прыпынку1

Дзе ў Мінску можна купацца і якія ўмовы на пляжах2

Гіганцкая змяюка напалохала людзей у Мазыры. Высветлілася, што яе выгульваў 12‑гадовы хлопчык2

Беларусам за мяжой прапануюць аформіць пашпарт РР і падзарабіць — мутная схема2

Пекла ў Еўропе: самы гарачы чэрвеньскі дзень у гісторыі ў Германіі і Вялікабрытаніі, адменены канцэрты, колькасць загінулых расце17

Бельгія і Егіпет выйшлі ў плэй-оф мундыяля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў9

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць