Грамадства

Чым скончылася гісторыя з затрыманнем кампаніі ў кавідных касцюмах, якія віншавалі сяброўку. Расказвае сама імянінніца

Гэты дзень народзінаў мусіў скончыцца ў кафэ, а скончыўся ў РУУС. Кампанію маладых людзей у кавідных скафандрах, якія прыйшлі павіншаваць сяброўку, дзве гадзіны пратрымалі ў міліцыі. Пра тое, чым скончылася гэтая гісторыя, «Нашай Ніве» распавяла сама імянінніца.

26 красавіка ў Мінску Яўгенія разам з сябрамі збіралася ехаць у кафэ, але перад пад’ездам яе чакаў сюрпрыз.

«Сябры падрыхтавалі плакаты. Там былі розныя кавідныя абмежаванні тыпу «маска задзяўбла», «косці ломіць», «сацыяльная дыстанцыя», «каранцін», і я павінна была ў іх патрапіць шарыкам з вадой. За кожнае траплянне мне ўручаўся падарунак з багажніка. Кавідную тэматыку абралі, таму што я ўчора закрыла бальнічны пасля каранавіруса, і мы з сябрамі два тыдні не бачыліся. А ў нас вельмі сяброўская кампанія, усе засумавалі», — дзеліцца дзяўчына.

Неўзабаве кампаніяй зацікавіліся міліцыянты ў штацкім. Праверылі плакаты і пашпарт імянінніцы, сфатаграфавалі пашпарты ўсіх і сышлі ў свой аўтобус — дазволілі скончыць віншаванне, калі нядоўга. Але праз 5-7 хвілін падышлі зноў і загадалі праехаць у аддзяленне.

Па словах міліцыянтаў, іх выклікаў сусед з трэцяга паверха, які ўвесь гэты час назіраў за сюрпрызам з балкона і крычаў нешта нецэнзурнае.

«У РУУС правялі агляд асабістых рэчаў, зрэзалі ў майго сябра шнуркі са штаноў у спартыўным стылі, бо яны не даставаліся. На яго пярэчанне, што штаны без іх упадуць, дзяўчаты, якія праводзілі агляд, казалі: «Рукамі патрымаеце, мінімум цэлую ноч вам рабіць не будзе чаго». Прымусілі мяне зняць пірсінг, які проста не здымаецца, — не атрымалася, але вуха разадрала.

Пастаянна адпускалі жарты ў стылі «Ну, можаце наша памяшканне зняць замест вашага кафэ, толькі дарагавата будзе, 200 базавых». І ў прынцыпе намякалі, што мы праедзем далей туды, дзе нельга шнуркі і пірсінг.

Пратаколаў не складалі, зрабілі вопіс рэчаў, з кожным пагутарылі асобна наконт яго версіі падзей, у некаторых глядзелі тэлефоны. Пазванілі ў кафэ, дзе было зроблена браніраванне, і адпусцілі. Адчуванні непрыемныя, канечне, у кафэ мы не паспелі, але галоўнае, што ўсё добра скончылася», — не губляе аптымізму Яўгенія.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс15

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі9

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс15

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць