Інтэрнэт і СМІ

Фатографа Валерыя Юдзіна з Гродна аштрафавалі на 435 рублёў за сцяжок і налепку ў машыне. Палічылі пікетаваннем

У Кастрычніцкім судзе Гродна суддзя Віталь Лабоцкі прыйшоў да высновы, што фатограф спецыяльна размясціў гэтыя сімвалы ў аўто і такім чынам правёў «адзіночны пікет», піша БАЖ.

БАЖ

Юдзін сказаў, што маленькі сцяжок у аўто не з’яўляецца пікетаваннем, спасылаўся на Канстытуцыю.

У заклад да выплаты штрафа ў Валерыя Юдзіна забралі смартфон, а працоўны тэлефон, які забралі падчас агляду, суддзя пастанавіў вярнуць, бо фатограф прывёз дакументы, што тэлефон належыць арганізацыі, дзе ён працуе.

Валер Юдзін правёў амаль двое сутак за кратамі ў гродзенскім ізалятары, умовы ўтрымання там ён назваў невыноснымі. Па словах фатографа, ён адразу быў аднесены да «палітычных» — так называюць супрацоўнікі ізалятара людзей, якіх затрымліваюць за падобныя «правапарушэнні». Ім не дазваляюць сядзець або ляжаць на нарах днём да адбою, у адваротным выпадку пагражаюць карцарам. Будзяць ноччу, ставяць да сценкі з рукамі за спінай і па камандзе кантралёра загадваюць назваць свае даныя, артыкул, па якім затрыманы, і месца жыхарства. Да «звычайных» арыштантаў гэтыя меры не прымяняюцца.

Валерый Юдзін — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой город Гродно». Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме. Быў затрыманы 22 красавіка, калі выязджаў на сваім аўтамабілі на працу. Супрацоўнік ДАІ выклікаў людзей у цывільным, якія суправадзілі фатографа ў Кастрычніцкі РАУС Гродна, дзе мужчыну затрымалі на двое сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?2

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

Усе навіны →
Усе навіны

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары13

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай2

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі1

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?2

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць