Усяго патроху

Кобі і Джыянна: амерыканскіх дзяцей пачалі называць у гонар загінулага баскетбаліста і яго дачкі

Трагічная смерць ў студзені мінулага года іконы баскетболу Кобі Браянта і яго дачкі Джыянны падчас падзення верталёта выклікала спачуванне і рэзананс ва ўсім свеце. Спорт будзе яшчэ доўга адчуваць уплыў асобы Браянта, але цяпер ён распаўсюдзіўся і на даволі нечаканую сферу — дзіцячыя імёны.

Фота dailynews.com.

Згодна з новымі данымі амерыканскай Адміністрацыі сацыяльнага забеспячэння, у 2020 годзе імя Кобі атрымала вялікую папулярнасць. У год перад смерцю Браянта яно было на 556 месцы па распаўсюджанасці сярод немаўлят, піша Huffpost. Але ў 2020 годзе імя Кобі заняло ў спісе ўжо 239 месца. У тым годзе яго атрымалі ў ЗША 1500 хлопчыкаў і 55 дзяўчынак. Аналагічнае імя, Джэкабі, таксама вырасла ў папулярнасці — яно паднялося з 1382 да 838 месца ў спісе.

Аналагічная з’ява адбылася з імем 13-гадовай Джыянны, дачкі Браянта, якая загінула ў катастрофе разам з ім. У 2020 годзе гэтая імя атрымалі 7826 дзяўчат і сем хлопчыкаў, што дазволіла яму падняцца ў рэйтынгу імён для немаўлят з 79 на 12 месца. Таксама вырасла папулярнасць імён іншых членаў сям’і Браянта, а яго прозвішча паднялося з 829 месца ў рэйтынгу імён для хлопчыкаў на 658 месца.

Гэта не першы раз, калі маштабныя падзеі ўплываюць на трэнды сярод імёнаў немаўлят. Напрыклад, імя Катрына страціла папулярнасць пасля аднайменнага ўрагану ў 2005 годзе, які лічыцца самым разбуральным у гісторыі ЗША. Тое ж самае здарылася з імем Дональд пасля прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як яму ў калоніі перадалі велікодную булку і чаму гэта было небяспечна3

У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе цэлыя пяць тыдняў

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў2

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў2

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Петэр Мадзьяр не выключыў перамоваў з Пуціным6

Знайшоўся пашпарт Статкевіча1

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць