Грамадства

«Убачыў, што ў мяне пабегла сляза, і пачаў супакойваць» — Ганна Севярынец пра сваё першае за год спатканне з братам Паўлам

Павел Севярынец, якому 25 мая прысудзілі сем гадоў калоніі, атрымаў спатканне з сястрой. Вядомая настаўніца, пісьменніца і даследчыца літаратуры Ганна Севярынец расказала «Нашай Ніве», як прайшла іх двухгадзінная сустрэча. 

— Спачатку было, канешне, нязвыкла — гэты пакойчык, пяць кабінак, шкло, краты і тэлефон, праз які табе з братам трэба размаўляць. Але Паўла было добра бачна, і хутка я ўжо перастала звяртаць увагу на тое, у якіх гэтая сустрэча праходзіць абставінах.

Павел такі нармальны. Твар, канешне, шэры, бо ён ужо амаль год па камерах, але агулам не падаўлены, не нейкі там паламаны — ён у добрым, сканцэнтраваным настроі, выглядае мацнейшым. Вельмі бачна, што ў яго ўнутры ідзе праца, ён абдумваў усё, што я казала. Ён уключаны ў інфаполе, на ўсё мае сваё меркаванне і некаторыя свае думкі мне перадаў. Я яму, канешне, расказала, апошнія навіны, але да мяне і Волечка ў яго была, нядаўна ён бачыўся з адвакаткай. Да таго ж у іх ёсць навіны, як ён кажа, «з таго боку»: у камеру прыходзіць «Савецкая Беларусь», па чатыры разы на дзень ім круцяць апошні выступ нашага былога кіраўніка. Карацей, Павел не сядзіць склаўшы лапкі, у яго шмат духоўнай працы, ён ёй займаецца і ўсім перадае прывітанне.

Я задаволена тым, што з’ездзіла і зрабіла тое, што хацела, — я хацела, каб Павел павесяліўся. Мы не абмяркоўвалі ягоны прысуд, не казалі нічога кшталту: «Ой, сем гадоў, сем гадоў…». Тут усё ясна, што тут абмяркоўваць. Для мяне галоўнае было, каб у яго былі інфармацыйна насычаныя і эмацыйна пазітыўныя дзве гадзіны. Я імкнулася парасказваць яму такія штукі, якія ніхто іншы сярод навін яму не раскажа. Расказвала пра лекцыі, як людзі павярнуліся да беларушчыны, што тыя, хто раней зусім не думаў пра нацыянальнае, цяпер ладзяць файныя ініцыятывы.

Безумоўна, мы з ім паразмаўлялі і пра кніжкі, нават закранулі «Братоў Карамазавых» Дастаеўскага. Мы вельмі смяяліся з перадачы «Кожны з нас», дзе наша мама ўступіла ў бітву з Пётрам Пятроўскім. Гэта была быццам нашая звычайная сустрэча, калі мы і пажартуем, і парагочам, і абмяркуем нешта культурніцкае. У нейкі момант, праўда, ён убачыў, што ў мяне ўжо і сляза пабегла, і голас задрыжаў, і пачаў мяне супакойваць: «Усё будзе добра! Трымаемся! Бог усё вырашыць!». Я думаю, што я маладзец, але Павел, безумоўна, маладзец тысячу разоў.

Ён сярод іншых расказаў мне такую метафарычную гісторыю. Я не ведала, што калі Павел сядзеў на Акрэсціна, у ноч з 9 на 10 жніўня ён чуў тое, што там адбывалася. Аказваецца, да яго ў камеру тады накідалі тых, хто чакаў дэпартацыі, — напэўна, вызвалялі месцы, і яны ўсю ноч чулі стогны і крыкі. Як Павел сказаў, «сцены трэсліся». Ён зразумеў, што адбываецца, і пачаў маліцца за тых, каго б’юць. Маліўся, маліўся, а людзі ўсё крычаць, стогнуць, енчаць. І тады ён пачаў маліцца за тых, хто б’е, — і крыкі сціхлі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця10

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

У Астравецкім раёне мужчына згарэў у трактары

Беларусы распрацоўваюць сімулятар мінскага трамвая. Што будзе ў гульні?1

Джон Коўл пасля вяртання з Мінска сустрэўся з кіраўнікамі Літвы12

За апошнія 14 гадоў мядзведзяў у Беларусі стала ў 10 разоў больш3

Дачка Домрачавай і Б'ёрндалена выйграла гонку на лыжаролерах у Мінску11

У Мазыры жыллё, якое планавалася для льготнікаў, зрабілі арэндным6

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?6

Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюмаваныя экскурсіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця10

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць